2 траўня 2024, Чацвер, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франк-Вальтэр Штайнмаер: Футболу нанесеная скрышальная параза

1
Франк-Вальтэр Штайнмаер: Футболу нанесеная скрышальная параза
ФОТА: RUSVESNA.SU

Міжнародная федэрацыя футбола (FIFA) павінна абнавіцца карэнным чынам.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у інтэрв'ю нямецкай прэсе, піша "Укрінформ".

"Футбол - гэта ўніверсальная мова, якая лучыць і захапляе ўвесь свет. Вялікія моманты, якія ствараюцца падчас гульні, надоўга застаюцца ў агульнай памяці чалавецтва", - заявіў палітык у інтэрв'ю газэце "Welt am Sonntag".

"Я маю сур'ёзныя сумневы, што FIFA без грунтоўнага і яснага абнаўлення зможа развязаць тыя вялікія задачы, якія сёння перад ёй стаяць", - адзначыў ён.

Са слоў кіраўніка МЗС Нямеччыны, утварылася прорва паміж гульцамі, трэнерамі, суддзямі, бацькамі маладых футбалістаў, адным словам, усімі, хто з болем у сэрцы сочыць за тым, каб футбол жыў, - і прайдзісветамі ад кіраўніцтва міжнароднай федэрацыі.

Камэнтуючы вынікі кангрэса FIFA, які закончыўся ў пятніцу, 29 траўня, у Цюрыху, Франк-Вальтэр Штайнмаер быў катэгарычны: "Футболу, у цэлым, была нанесеная скрышальная параза."

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках