26 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шчоткіна: Якія дзве працы? Я так не казала

74
Шчоткіна: Якія дзве працы? Я так не казала
МАРЫЯНА ШЧОТКІНА
ФОТА: «ЕВРОРАДИО»

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна адмовілася каментаваць журналістам свае выказванні аб патрэбе беларусам «круціцца» на двух працах.

«Якія дзве працы? Я так не казала. Прачытайце ўважліва, што я сказала, а не тое, што пісалі суб'ектыўныя журналісты», - заявіла яна 30 чэрвеня ў «палаце прадстаўнікоў», піша БелаПАН.

На пытанне, ці бачыла яна рэакцыю беларусаў на свае выказванні, Шчоткіна адказала: «Ну і што? Я сказала тое, што сказала. Тое, што там неяк перавярнулі суб'ектыўна, гэта ўжо падыход журналістаў».

Нагадаем, як паведамляла дзяржаўнае агенцтва БелТА, 18 чэрвеня пад час наведвання Гарадзенскай абутковай фабрыкі «Нёман» Марыяна Шчоткіна заявіла: «Умовы, якія сёння ёсць, схіляюць сям'ю да таго, каб нараджаць больш дзяцей, калі гэта, вядома, запланавана. Таму што нараджэнне дзяцей дзеля дапамогі або кватэры недапушчальнае, вядома ж. Але калі людзі прымаюць пастанову аб тым, што ў іх будзе двое-трое дзяцей або больш, яны разумеюць таксама, што ім трэба, што называецца, «круціцца». Для таго каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці. Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі маці займаецца дома дзецьмі, так хай бацька «пакруціцца». Тым больш што ў працоўнае заканадаўства ўнесеныя адпаведныя змены: гэта і артыкул аб надомнай працы, гэта магчымасць, напрыклад, калі на адным прадпрыемстве няпоўная занятасць, па сумяшчальніцтве працаваць на поўную стаўку там, дзе сумяшчальніцтва аформленае. Сёння беларусам трэба праяўляць большую актыўнасць, каб палепшыць свой дабрабыт».

Сёння журналісты пацікавіліся ў Шчоткінай, на колькіх працах «круціцца» яе муж, аднак на гэтае пытанне міністарка працы і сацыяльнай абароны таксама не адказала.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках