2 траўня 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Дэкрэт аб прафсаюзах - новы інструмент для выкручвання рук уласнікам

6
Генадзь Фядыніч: Дэкрэт аб прафсаюзах - новы інструмент для выкручвання рук уласнікам
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: GAZETABY.COM

Рэальна абараняць правы працоўных можа толькі прафсаюз, створаны знізу, на ініцыятыву актыўнай часткі работнікаў.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў лідар Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

- Сёння ўвайшоў у дзеянне дэкрэт №4, які спрашчае стварэнне прафсаюзных арганізацыяў на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці. Афіцыйная рыторыка вакол гэтага дакумента падкрэслівае яго «сацыяльную накіраванасць». На вашу думку, якія сапраўдныя матывы падпісання гэтага дэкрэта?

- Аляксандр Лукашэнка раптам наважыў, што трэба «дапамагчы» прафсаюзнай справе на прадпрыемствах прыватнага сектара эканомікі. А ва ўсім свеце прафсаюзы - гэта добраахвотная справа людзей. І толькі калі прафсаюз ствараецца знізу, на ініцыятыву актыўнай часткі работнікаў - толькі тады ён будзе эфектыўна абараняць правы працоўных. А гэты дэкрэт быў прыняты не ў інтарэсах абароны людзей працы. У першую чаргу ён будзе накіраваны на прадпрыемствы таго сектара эканомікі, дзе створаны нармальныя ўмовы працы і дастойны заробак. Не будуць ствараць прафсаюзы на стратных дзяржаўных прадпрыемствах, дзе заробак па 2 мільёны. Улады будуць спрабаваць «падымаць» гэтыя прадпрыемствы. А за кошт каго? Новы дэкрэт адкрывае дадатковыя магчымасці для выкручвання рук уласнікам рэнтабельных прадпрыемстваў. Гэта разам з ужо наяўнымі адміністрацыйнымі рэсурсамі - падатковай, кантралюючымі органамі.

- На з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Лукашэнка заявіў, што новы закон аб прафсаюзах павінен «абараніць» беларускага работніка перад нібыта наплывам у краіну інвестараў…

- Я не думаю, што гэтая сітуацыя нейкім чынам можа паўплываць на інвестыцыйны клімат у Рэспубліцы Беларусь. Справа ў тым, што не дазвол ці забарона на стварэнне прафсаюзнай суполкі на прадпрыемстве прыцягвае інвестара. Інвестара прыцягвае палітычная і эканамічная стабільнасць, празрыстасць і ўпэўненасць, што заўтра стаўленне да інвестара не зменіцца. Пакуль такога не будзе - інвестар сюды не прыйдзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках