29 красавiка 2024, панядзелак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Украіны і Славаччыны затрымалі 300 скрынь кантрабандных цыгарэт з Беларусі

14
На мяжы Украіны і Славаччыны затрымалі 300 скрынь кантрабандных цыгарэт з Беларусі

300 скрынь цыгарэт без акцызных марак былі выяўленыя ў цягніку, які вёз у Славаччыну пелеты.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце кіраўніка Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Генадзя Маскаля.

«На мяжы са Славаччынай памежнікі Чопскага атрада выявілі чатырох грамадзян Грузіі, якія спрабавалі прайсці ў Еўразвяз. Усе былі затрыманыя і дастаўленыя ў пункт утрымання нелегальных мігрантаў. Акрамя таго, у цягніку, які правозіў у Славаччыну пелеты (драўняную сыравіну для ацяплення), выяўленыя 300 скрынь цыгарэт без акцызных марак.

Усе цыгарэты - беларускай вытворчасці (Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»), а менавіта: «Фэст», «Мінск» і «NZ». Выяўленне цыгарэт сведчыць аб недастатковым кантролі на ўкраінскім-беларускай мяжы», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней губернатар Закарпацкай вобласці Генадзь Маскаль заявіў аб тым, што кантрабанда з Беларусі трапляе ва Украіну праз «вокны на мяжы» ў Чарнігаўскай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь 23 ліпеня паведамляў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» аб тым, што такая магчымасць ёсць і ў Валынскай вобласці. «На тэрыторыі Беларусі, паблізу ўкраінскага памежна-прапускнога пункта «Даманава» стаіць 38 фур з кантрабанднымі цыгарэтамі. Арыфметыка наступная: 38 памножыць на $30 тысяч = $1,14 млн», - пісаў ён пра маштабы кантрабанды.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках