29 красавiка 2024, панядзелак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч не дамогся скасавання прэвентыўнага нагляду

Мікалай Аўтуховіч не дамогся скасавання прэвентыўнага нагляду
МІКАЛАЙ АЎТУХОВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Суд у Гародні адхіліў заяву былога палітвязня аб незаконнасці прэвентыўнага нагляду.

Пра гэта паведамляе «Белорусский партизан».

«У мяне не было сумневаў аб такой пастанове. Загад падоўжыць нагляд паступіў зверху. Я пра гэта ведаў яшчэ ў сакавіку», - пракаментаваў Аўтуховіч пастанову суда.

Нагадаем, у сярэдзіне ліпеня суд Ваўкавыскага раёна не задаволіў хадайніцтва мясцовага РАУС аб працягу прэвентыўнага нагляду над Аўтуховічам. На гэтая судовая пастанова вынесл прыватны пратэст выконваючы абавязкі пракурора Ваўкавыскага раёна. 5 жніўня судовая калегія Гарадзенскага абласнога суда падтрымала пракурора і скасавала пастанову суда Ваўкавыскага раёна.

6 жніўня раённы суд падоўжыў прэвентыўны нагляд над Аўтуховічам на паўгода. Судовы працэс праходзіў без удзелу Аўтуховіча, які ў той дзень трапіў у лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз. На судзе прысутнічаў толькі адвакат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках