29 красавiка 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Добра, што КДБ перанёс цэнтр цяжару на эканамічныя пытанні

12
Лукашэнка: Добра, што КДБ перанёс цэнтр цяжару на эканамічныя пытанні
Валерый Вакульчык
ФОТА: SPUTNIK.BY

Беларускі дыктатар пазітыўна ацаніў дзейнасць КДБ у барацьбе з карупцыяй.

Такую заяву ён зрабіў 8 лютага, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Паводле слоў Лукашэнкі, добра, што камітэт перанёс цэнтр цяжару на эканамічныя пытанні, бо для Беларусі гэты кірунак цяпер з'яўляецца вельмі важным. "Іншыя сілавыя структуры значна адстаюць у гэтым плане ад КДБ", - заўважыў ён.

Разам з тым, падкрэсліў дыктатар, прыярытэтная сфера дзейнасці КДБ - гэта выведка і контрвыведка, абарона канстытуцыйнага ладу. "Сёння дзяржаўнасці і бяспецы Беларусі нічога не пагражае, але, аднак, гэтую тэму прэзідэнт мае намер трымаць на кантролі", - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Вакульчык даклаў аб існай сітуацыі, а таксама выніках работы ўстановы ў 2015 годзе. "Старшыня КДБ адзначыў, што ўжытыя захады далі магчымасць дасягнуць вынікаў па лініі не толькі выведкі і контрвыведкі, але і абароны эканамічнай бяспекі і барацьбы з карупцыяй, - паведамляе прэс-служба. - Атрымоўваецца выкрываць сістэмныя праблемы дзейнасці розных сфер эканомікі і асобных галін, бачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці работы эканомікі ў тым ці іншым кірунку".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках