29 красавiка 2024, панядзелак, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП: «Мы яшчэ 90-е будзем успамінаць як салодкі сон»

74
ІП: «Мы яшчэ 90-е будзем успамінаць як салодкі сон»

Прадпрымальнікі распавялі, як ім працуецца пасля ўвядзення ў дзеянне нашумелага ўказа №222.

Большасць прадпрымальнікаў Кааператыўнага рынку ў Баранавічах выйшлі на працу. ІП распавядаюць, што частка з іх на свой страх і рызыку гандлююць без дакументаў, праверак на рынку пакуль няма і невядома, калі будуць. Але гандаль ідзе дрэнна, таму што «у людзей няма грошай».

Прадпрымальнікі распавялі Intex-Press, як ім працуецца пасля ўвядзення ў дзеянне нашумелага ўказа №222.

У чацвер, 5 траўня, зачынена прыкладна траціна ралетаў, на некаторых з іх размешчаны аб'явы «Здам» або «Прадам». Але большая частка прадпрымальнікаў Кааператыўнага рынку ўсё ж працуе. Пакупнікі таксама вярнуліся на рынак: праходжваюцца па шэрагах, прымяраюць вопратку, гандлююцца. Але ў многіх шэрагах нудных прадаўцоў можна ўбачыць часцей, чым зацікаўленых пакупнікоў.

«Грошай у людзей зусім няма»

Прадпрымальніца Святлана кажа, што працуе паводле дакументаў ужо каля паўтары гадоў. Паводле ейных слоў, на працу з дакументамі перайшлі не ўсе ІП.

- Вядома, у іх атрымліваецца танней. Напрыклад, чалавек кажа, што джынсы прадае па 400 тысяч. А яны не могуць столькі каштаваць з дакументамі, у іх закупка 460, - разважае Святлана.

Паводле ейных слоў, на рынку нямала людзей, якія гандлююць без дакументаў: «кожны выжывае як можа». Але галоўнай праблемай жанчына называе збядненне народа.

- Людзі прыходзяць і распавядаюць, што раней быў заробак 2,6 млн. А цяпер мільён забралі, як на гэтыя грошы пражыць? Што купіць? І я іх разумею, - падкрэслівае прадпрымальніца.

Жанчына ў ралеце непадалёк пацвярджае словы Святланы.

- Я гандлюю шалікамі. Яны каштуюць па 70-150 тысяч рублёў. Людзі прыходзяць, глядзяць, а купіць не могуць. Грошай у людзей зусім няма. Нават шалік далёка не ўсе сабе могуць дазволіць, - кажа жанчына.

«Людзям патрэбныя даступныя кошты»

Прадпрымальнік, які пажадаў застацца неназваным, кажа, што праз сертыфікаты тавары падаражэлі.

- Людзям патрэбныя даступныя кошты. Ім усё роўна, з сертыфікатам тавар ці не. Гэта ж тая ж вопратка, што і раней, толькі даражэйшая. Каму гэтымі сертыфікатамі зрабілі лепш? У мяне ні разу ніхто не спытаў пра сертыфікат. Усіх зніжкі цікавяць. А калі магазіны выстаўляюць канфіскат на продаж, у іх хіба сертыфікаты ёсць? Падаткавікі канфіскуюць тавар на рынку, а крамы прадаюць, - абураецца прадпрымальнік.

Ён распавядае, што маскоўскія фірмы ўключаюць кошт сертыфіката ў кошт тавару. А рабіць гэтыя дакументы ў Беларусі самастойна «будзе яшчэ даражэй».

- Джэмпер каштаваў да новага года 100 тысяч, а цяпер 160. Людзі ўвесь час пытаюцца, чаму падаражэла ўсё, прыходзіцца тлумачыць кожнаму, - кажа ён.

Віктар з радасцю ўспамінае ранейшыя часы, калі на рынку было «не праціснуцца», і дадае, што з цяперашнім станам спраў нават і параўноўваць нельга.

- Заробкі ў людзей маленькія, пра якія таргі можна казаць... Дзесьці траціна прадпрымальнікаў збіраюцца сыходзіць з рынку. Хто на пенсію ідзе, хто на прыватніка працаваць, а хто ў Расею зехаў, - рэзюмуе суразмоўца.

«Мы яшчэ 90-е будзем успамінаць як салодкі сон»

Паводле слоў Андрэя Макара, старшыні рады прадпрымальнікаў Кааператыўнага рынку, большасць прадпрымальнікаў вярнуліся на працу - у выхадныя гандлююць блізу 80% ІП.

З астатнімі кіраўніцтва рынку пайшло на кампраміс: замест арэнды за зачыненыя пункту прадпрымальнікам дазволілі аплачваць «сімвалічную суму» за іх ахову. Паводле падлікаў Андрэя Макара, на такія захады (на рынку называюць яе «часовае захоўванне». - заўв. Рэд.) пагадзіліся 170 прадпрымальнікаў.

- Напрыклад, было ў адной дамы дзве кропкі. Яна адну закрыла, звольніла прадаўца і адправіла ралет на «часовае захоўванне», цяпер яна гандлюе сама ў адным ралеце, - распавядае Андрэй Макар.

Ён кажа, што так цяпер робяць многія ІП, у якіх было па некалькі гандлёвых кропак.

Паводле падлікаў старшыні, ужо зачынілі свае кропкі каля 70 прадпрымальнікаў, гэта значыць прыкладна 10% ІП рынка. Андрэй Макар мяркуе, што прыкладна столькі ж прадпрымальнікаў працягваюць гандляваць без дакументаў на свой страх і рызыку.

- Праверак няма. Дзяржаве цяпер не да гэтага. Якія прадпрымальнікі, калі такі крызіс ідзе? Мы яшчэ 90-е будзем успамінаць як салодкі сон! - мяркуе Андрэй Макар.

Ён кажа, што калі ў горадзе 40% прадпрыемстваў у стратах, а на астатніх заробкі даўно не растуць, то ні пра які актыўны гандаль гаворкі быць не можа.

- Калі людзі раней куплялі кілаграмамі памідоры на святы, то цяпер бяруць 2-3 штукі. Што казаць пра вопратку? Але прадпрымальнікі ўсё роўна застаюцца на рынку, таму што дзявацца няма куды, - кажа старшыня савета прадпрымальнікаў.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках