Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 2.10.2007
-
21:57 Замах на Мiколу Статкевiча? 8
2 кастрычнiка каля апоўдня на нерэгулiруемым пешаходным пераходзе ў Мiнску каля скрыжавання «вулiца Куйбышава - праспект Машэрава» (побач з заводам «Гарызонт») старшыня аргкамiтэта па стварэннi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада) Мiкола Статкевiч ледзьве не патрапiў у аўтакатастрофу. Цудам палiтыку ўдалося пазбегнуць наязджаўшых «Жгулей» пятай мадэлi.
-
20:12
«Газпром» угрожает сократить поставки газа в Украину
«Газпром» может ограничить поставки газа потребителям в Украине в случае непогашения имеющихся долгов, заявил официальный представитель концерна Сергей Куприянов.
-
19:51 Бандыты ахоўваюць Дом урада ад апазіцыі? фота 20
Лідэры апазіцыйных палітычных партый – Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 2 кастрычніка ледзь здолелі прайсці да Дому ўрада, каб перадаць подпісы ў «палату прадстаўнікоў», сабраныя ў грамадзян Беларусі пад пратэстам супраць адмены льгот. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька нават быў збіты людзьмі ў цывільным, якія адмовіліся прадстаўляцца.
-
19:44 Новыя відэа-кліпы ў Інтэрнэце відэа 7
Відэаролікі з удзелам вядомых беларускіх рок-гуртоў і не толькі з'явіліся ў беларускім Інтэрнэце. Вядомыя беларускія калектывы “Нейра Дзюбель”, “Крама” выканалі свае лепшыя песні пра Свабоду. Некаторыя з іх яшчэ не паспелі дайсці да масавага беларускага слухача. “Свабоду не аддам нікому, Свабоду не аддасць ніхто мне...”, – спявае Аляксандр Кулінковіч з гурту «Нейра Дзюбель».
-
19:44 Апошні дыктатар Еўропы супраць Еўрапейскага Марша фота 13
Сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша Зміцер Бародка, дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі і праваабаронца Святлана Гарахавік прысуджаныя сёння судом Цэнтральнага раёна Менска да арышту ў 15 сутак. Арыштоўвалі актывістаў па абсалютна ілжывым абвінавачванням. Прысуды вынесла суддзя Таццяна Паўлючук.
-
19:41 Беніта Ферэра-Вальднэр: «Мы лічым абсалютна неабходным вызваленне ўсіх палітвязняў»
“Дзеля таго, каб кардынальна палепшыць адносіны, мы чакаем ад Беларусі больш рашучых дзеянняў. Мы лічым абсалютна неабходным вызваленне ўсіх палітвязняў, а таксама дзейсныя крокі па выкананні правоў чалавека і свабоды друку, павазе вяршэнства закону, а таксама ўнясенню змяненняў у Выбарчы кодэкс. Умовай для збліжэння застаюцца дэмакратычныя рэформы”, -- заявіла Камісар па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр у інтэрв’ю “Офісу за дэмакратычную Беларусь”.
-
19:06
Гигантское отрицательное сальдо внешней торговли с Россией
К концу 2007 года отрицательное сальдо торговли с Россией может составить минус 7 млрд. долларов. Такой прогноз журналистам озвучил руководитель аналитического центра «Стратегия» Леонид Заико. «Такого никогда не было!», – заявил эксперт, объяснив тенденцию резкого превышения российского импорта над белорусским экспортом не только повышением стоимости энергоносителей, но и сопряженным с этим вытеснением отечественных товаров с российского рынка.
-
18:44
Тимошенко договорилась с Ющенко о формировании Кабмина
Лидер БЮТ Юлия Тимошенко на встрече с Президентом Украины Виктором Ющенко договорилась сразу после оглашения предварительных результатов выборов начать формировать Кабинет министров и остальные органы исполнительной власти.
-
18:37
Петкевич кажется
2
Законопроект "О профессиональных союзах" полностью соответствует всем конвенциям, участницей которых является Беларусь. Об этом в интервью БелаПАН заявила заместитель главы Администрации президента Наталья Петкевич.
-
16:42
Роўда: «Расейскі народ патрапіў туды ж, куды і беларускі»
«Я выказваю глыбокае спачуванне расейскаму народу. Ён патрапіў у тую ж самую сітуацыю, у якую ў свой час беларускі народ», – так пракаментаваў АФН вядомы беларускі палітолаг Уладзімір Роўда выказванні прэзідэнта Пуціна пра яго планы на самую блізкую будучыню.
-
16:33
«Кампэнсавалі» паўгады жыцця за кратамі
5
Абвінавачванні ў арганізацыі выбухаў, што адбыліся два гады таму ў Віцебску, з братоў Мурашкаў былі знятыя цалкам. За 6 месяцаў знаходжання ў следчым ізалятары ім выплацілі кампенсацыю. Новым падазроным па гэтай справе стаў маёр УКДБ па Віцебскай вобласці Андрэй Дзямідаў, дарэчы, былы ўдзельнік следчай групы па расследаванні тых самых выбухаў.
-
16:32 Ющенко отказался приезжать на саммит СНГ
Президент Украины Виктор Ющенко не будет участвовать в заседании Совета глав государств СНГ в Душанбе (Таджикистан) 4-5 октября, сообщил сегодня руководитель пресс-службы украинского МИД Андрей Дещица.
-
15:55
Пратэстуючых прадпрымальнікаў запрасілі на перамовы
Як паведаміў БелаПАН сябар аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Аляксандр Таўстыка, да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія цяпер удзельнічаюць у імправізаваным мітынгу каля гандлёвага цэнтра «Паркінг», прыехаў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Менгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі, які прапанаваў прадпрымальнікам прыйсці 3 кастрычніка на перамовы па адрэсе Карла Маркса, 39, непадалёк ад Адміністрацыи прэзідэнта, каб яшчэ раз абмеркаваць з уладамі ўзніклыя праблемы.
-
15:41 Станіслаў Шушкевіч: «У Расеі з'явіўся правадыр»
«Расея цяпер будзе мець правадыра з усімі выцякаючымі наступствамі», – падкрэсліў экс-старшыня Вярхоўнай Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч, каментуючы па просьбе АФН заявы расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на з'ездзе «Единой России».
-
15:30
«Газпром» падвысіць цану на газ для Латвіі на 40%
"Газпром" мае намер з пачатку 2008 года падвысіць цану на газ для Латвіі на 40%. Пакуль бакі праводзяць перамовы па новых умовах пастаўкі. Чакаецца, што дамова будзе складзеная да канца гэтага года.
-
15:04 Дзевяць краін ЕЗ увойдуць у Шэнгенскую зону раней за тэрмін
Дзевяць новых сябраў Еўразвяза ўвойдуць у Шэнгенскую зону за тыдзень да каталіцкіх Каляд, гэта значыць на два тыдні раней за абвешчаныя тэрміны, паведамляе агенцтва Associated Press.
-
15:00 Подсчет голосов в Украине: Социалисты не попадают в парламент 1
По результатам обработки Центральной избирательной комиссией 96,51% протоколов, за ПР проголосовали 34,13%, БЮТ - 30,84%, НУ-НС - 14,31%, КПУ - 5,36%, Блок Литвина - 3,96%, СПУ - 2,92%, против всех - 2,70%.
-
14:50
Новы кіраўнік «палаткі» Вадзім Папоў выступіў за супрацоўніцтва з Еўразвязам
Старшынёй «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі ў аўторак падчас тайнага галасавання абраны Вадзім Папоў, які ўзначальваў да гэтага парламенцкую камісію па міжнародных справах і сувязях з СНД.
-
14:35 Валеры Леванеўскі: «На мясцовым узроўні, у рэгіёнах дыялог вядзецца»
"Удзел у Еўрапейскім Маршы – грамадзянскі доўг кожнага беларуса, якому не абыякавыя еўрапейскія каштоўнасці – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр прадпрымальніцкага руху Беларусі Валеры Леванеўскі. – Я перакананы, што большасць беларусаў хацелі б жыць у адзінай Еўропе. Мне хочацца верыць, што ўжо ў недалёкай перспектыве Беларусь стане сябрам Еўразвяза, але, на жаль, не заўсёды нашы магчымасці супадаюць з нашымі жаданнямі. Беларускія ўлады пакуль не спяшаюцца выконваць умовы Еўразвяза".
-
13:55
Янчэўскі прыйшоў на месца арыштаванага Холада
1
Былы кіраўнік БПСМ (“Беларускага патрыятычнага саюза моладзі”) і экс-дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Усевалад Янчэўскі прызначаны першым намеснікам начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.
-
13:40 На прадпрымальнікаў «ціснулі», але яны ўсё роўна не выйшлі на працу (Фотарэпартаж) фота 4
Сёння ў гандлёвых цэнтрах “Зеркала”, “Паркінг", "Ждановічы" значная частка індывідуальных прадпрымальнікаў спыніла працу. У вітрынах выстаўляліся таблічкі "Зачыненае". Адны прадаўцы тлумачылі, што распараджэнне зачыніць сёння гандлёвыя кропкі паступілі ад гаспадароў. Некаторыя прадаўцы і індывідуальныя прадпрымальнікі не ўтойвалі, што спынілі гандаль у сувязі з правядзеннем агульнага аднадзённага страйку, бо перамовы з уладай, з нагоды развязання праблем, якія склаліся ў выніку прыняцця двух прэзідэнцкіх указаў, зайшлі ў тупік.
-
13:13 Лідэры партый прарваліся ў «парламент»
Лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну і Анатолю Ляўковічу – атрымалася патрапіць у будынак «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу», каб перадаць подпісы грамадзян супраць адмены ільгот.
-
13:02 Прысуд Клімаву пакінулі без зменаў
Менскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд аднаму з лідэраў беларускай апазіцыі Андрэю Клімаву. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Валеры Шчукін. Працэс прайшоў пры зачыненых дзвярах: журналістаў і праваабаронцаў у залу суду не ўпусцілі.
-
13:01 Зміцер Бародка і Леанід Навіцкі – у спецпрыёмніку на Акрэсціна
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша Зміцер Бародка і дэмакратычны актывіст Леанід Навіцкі знаходзяцца ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. У той самы час супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС Менска, парушаючы закон, адмаўляюцца паведамляць родным і блізкім пра месцазнаходжанне апазіцыянераў. Як стала вядома ўжо раніцай 2 кастрычніка, праваабаронца Святлана Гарохавік таксама знаходзіцца на Акрэсціна. Як мяркуюць, 2 кастрычніка актывістаў будуць судзіць у Цэнтральным судзе Менска.
-
12:46
Інтрыгоўны візыт Сідорскага ў Літву
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 3 кастрычніка выправіцца з аднадзённым працоўным візытам у Літву.
-
12:14 У Беларусі бастуюць 30 тысяч прадпрымальнікаў
2 кастрычніка у Беларусі адбываецца аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэту па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў па ўсёй Беларусі ў акцыі узялі ўдзел да 30 тысячаў прадпрымальнікаў. Найбольш вылучыліся такія гарады як Слуцк, Пінск, Баранавічы, Слонім, Светлагорск, Барысаў, дзе спынілі працу да 90% прадпрымальнікаў.
-
11:29
Грошай зусім няма: прадаюцца акцыі «Белтрансгаза»
У Міністэрстве фінансаў і Міністэрстве энергетыкі Беларусі разглядаецца пытанне аб датэрміновым продажы 50-працэнтнага пакета акцый "Белтрансгаза" з мэтай пагашэння бюджэтнага дэфіцыту ў 2008 годзе. Асноўнай прычынай дэфіцыту можа стаць пагаршэнне мікра- і макраэканамічнай сітуацыі ў краіне пасля падвышэння цэнаў на энерганосьбіты.
-
11:09
БХК заклікае Мінюст да супрацоўніцтва
РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) з цікавасцю назірае за дзейнасцю па новым праекце Праграмы развіцця ААН (ПРААН) «Садзейнічанне шырэйшаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе адпраўлення правасуддзя ў Рэспублікі Беларусь», фінансаванаму Еўрапейскай камісіяй, ПРААН і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ). Выканаўчай арганізацыяй гэтага двухгадовага праекту з'яўляецца Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
-
10:37 У Пуціна і Лукашэнкі не атрымоўваецца вырашыць праблемы
Урад Беларусі, нягледзячы на ранейшыя абяцанні, не пагадзіўся перайсці на адзіныя з Расеяй прынцыпы субсідавання нацыянальнага вытворцы. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.
-
10:19 У Беларусь вяртаюцца лектары таварыства «Знание» 1
Беларускае таварыства «Знание» атрымала статус рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі, указ пра гэта кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 кастрычніка.
-
10:14 Velcom поделят в соотношении 70 на 30
Сегодня до конца дня может быть поставлена точка в судьбе первого белорусского GSM оператора УП «МЦС»(Velcom). По сведениям австрийского информагентства APA, 2 октября наблюдательный совет Telekom Austria должен одобрить подписание соглашения с кипрской компанией SB Telecom, согласно которому австрийская компания приобретет 70% доли белорусского GSM-оператора. Оставшиеся 30%, по данным агентства, перейдут к австрийскому мультимиллионеру Мартину Шлаффу, известному своими связями в правительствах ряда европейских государств.
-
10:08 Газовый торг начался до объявления официальных переговоров
"Белтрансгаз" намерен к 1 октября выработать общую с "Газпромом" позицию в подходах к формированию европейской формулы цены на газ, исходя из которой с 2008 года будет определяться его стоимость при поставках в Беларусь. С белорусской стороны подготовкой регламента по работе с газовой формулой сейчас занимается специально созданная группа в составе профильных специалистов. Как идет этот процесс, в Минэнерго пока не комментируют.
-
9:59
Правительство намерено создать оффшор для иностранных инвесторов?
Со следующего года белорусское правительство намерено изменить стратегию привлечения иностранных инвестиций в экономику страны. Его идея, если ее толковать понятно и упрощенно, состоит в том, чтобы на всей территории страны благодаря налоговым и таможенным льготам создать единую оффшорную зону для иностранных инвесторов.
-
0:38 Раман Абрамовіч правёў у Менску тры з паловай гадзіны 3
Афіцыйныя крыніцы пра візіт губернатара Чукоткі, алігарха Рамана Абрамовіча маўчаць або аджартоўваюцца. Маўляў, калі і прылятаў, то не да нас. А вось менш афіцыйныя, але вельмі дасведчаныя людзі сцвярджаюць, што ў мінулы аўторак, 25 верасня, уладальнік футбольнага клуба «Чэлсі» прылятаў у Менск з Лондана. Самалёт Рамана Абрамовіча прызямліўся ў аэрапорце Менск-1 каля 11 гадзін.
-
0:37
«Депутаты» решат, как правильно писать слово «прэзiдэнт»
2
Сегодня, 2 октября, начнет свою работу седьмая по счету осенняя сессия «палаты представителей». Самым интригующим моментом на ней будет, пожалуй, избрание нового спикера «парламента». Ну и, конечно, прощальное слово спикера нынешнего - Владимира Коноплева. Он, напомним, подал в отставку по состоянию здоровья. Любопытно также, какие законы будут принимать на этой сессии "палаточники".