Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 20.12.2007
-
19:31 Жорсткі прысуд Артуру Фінькевічу – 1,5 гады калоніі 31
Актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прысудзіў да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым у парушэнні рэжыму адбывання пакарання ў відзе абмежавання свабоды.
-
19:30 Лукашэнка закладае краіну ў расейскі ламбард 26
Беларусь і Расея падпісалі ў Маскве пагадненне аб выдзяленні дзяржкрэдыту ў памеры 1,5 млрд даляраў. Сенсацыйным стала паведамленне пра тое, што Расея разглядае магчымасць даць у будучым годзе Беларусі яшчэ 2 млрд. даляраў.
-
18:36 В Европе начались торжества по случаю расширения Шенгенской зоны 3
Церемония, посвященная расширению Шенгенской зоны, состоялась в четверг на границе между Словакией и Австрией.
-
17:08 Аляксей Кароль: «Галоўная мэта Чаргінца – збанкрутаваць незалежную газету» 6
“Інакш, як несправядлівы, гэты прысуд назваць нельга. Ва ўмовах нармальнай судовай сістэмы мы мусілі выйграць зыск, бо справа не ў абразе чыйгосьці гонару. Галоўнай мэтай зыску было давядзенне да банкруцтва незалежнай газеты”, - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 галоўны рэдактар газеты “Новы час” Аляксей Кароль, каментуючы сённяшні прысуд Першамайскага раёну Менску, які задаволіў зыск “дэпутата” Чаргінца да незалежнай газеты і журналіста Аляксандра Тамковіча.
-
16:24 З турмы вызвалілі прадпрымальнікаў 1
З турмы на Акрэсьціна выйшлі прадпрымальнікі Віктар Калей і Аляксандар Цацура. Абодвух 11 сьнежня асудзілі на 10 сутак арышту.
-
15:59 Новый год, Новый год! К вам электрик наш идет… 6
Незвычайную акцыю праводзіць менскі ЖЭС-34. Каб паўплываць на неплацельшчыкаў, былі распаўсюджаныя ўлёткі, упрыгожаныя навагоднімі малюнкамі і вершам.
-
15:44 Аморальный выбор, продиктованный страхом 10
Time прекрасно понимает, что его выбор спровоцирует скандал, и это поистине великолепный рекламный ход! Чтобы сохранить внешнюю респектабельность, журнал перестраховывается.
-
15:31 «Крама» выступіць на АНТ 16
Тэлеканал АНТ скончыў здымкі ў мінскім Палацы рэспублікі каляднага праекту «Нашы песні. Версія‑2007». Сярод плоймы поп‑выканаўцаў свае песні заспявалі гурт «Крама» ды Зміцер Вайцюшкевіч.
-
15:28 Чаргінец адсудзіў у журналістаў мільёны 13
Суд Першамайскага Раёну Менску задаволіў зыск сябры “савету рэспублікі” Мікалая Чаргінца. “Новы час” павінен выплаціць Чаргінцу 50 мільёнаў рублёў. Журналіст Аляксандар Таковіч – 1 мільён рублёў.
-
15:07 Вадзім Папоў: «Мы не можам наскрэбці грошай на льготы» 17
«Парламент» Беларусі не мае намеру вяртацца да прынятага закона пра ўпарадкаванні сацыяльных ільгот і гарантый для асобных катэгорый грамадзян, заявіў журналістам старшыня «палаты прадстаўнікоў» Вадзім Папоў.
-
14:51 Свабоду Артуру Фінькевічу! (Фотарэпартаж) фота
У суду Кастрычніцкага раёна Магілёва сёння цягам дня праходзяць стыхійныя акцыі пратэсту. Людзі патрабуюць вызвалення актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча, якога сёння судзяць па ілжывых абвінавачваннях.
-
14:44 Зміцер Федарук: «Галоўнае -- не здрадзіць самому сабе» 3
Зміцера Федарука сёння па абедзе выпісалі з 9-ай клінічнай бальніцы Менска. Праўда, перад гэтым доктарка-афтальмолаг агледзела яму вочы і прызначыла процьму лекаў ды выпісала накіраванне на далейшае лячэнне ў паліклініцы. Сам Зміцер сказаў прэс-цэнтру “Хартыі’97, што настрой мае бадзёры, нягледзячы на тое, што адчувае сябе яшчэ не надта добра, бо па-ранейшаму баліць галава і рухацца самастойна пакуль цяжкавата.
-
14:43 Расея дапамагае Ірану стварыць ядзерную зброю
Іерусалім абвінавачвае Маскву ў тым, што тая дапамагае Тэгерану ў стварэнні атамнай зброі. Расея, якая заяўляла раней, што ў яе няма намеру пастаўляць Ірану ядзернае паліва, змяніла сваё стаўленне: першыя кантэйнеры з уранавым стрыжнямі былі адпраўленыя на АЭС у Бушэры. Цяпер, паводле дадзеных ізраільскай выведкі, у Ісламскай рэспубліцы з'явілася альтэрнатыўная магчымасць атрымаць зброю масавага знішчэння.
-
14:09 Алексей Венедиктов: «7 часов между Путиным и Лукашенко шел торг об их будущем» 17
«Владимир Путин провел 7 часов один на один с Александром Лукашенко. Надо понять степень неприязни Владимира Путина к Александру Григорьевичу Лукашенко. Сколько раз Лукашенко кидал Путина. Это значит, шел торг, шла договоренность об их будущем», -- заявил в программе «Особое мнение» на радио «Эхо Москвы» руководитель радиостанции Алексей Венедиктов.
-
13:03 Мікалай Халезін: «Мы яшчэ ўбачым, хто апазіцыя, а каму належыць краіна» 3
«Паводле маіх падлікаў, тых людзей, якіх можна аднесці да «дэструктыўных элементаў» –менавіта столькі, колькі назваў старшыня КДБ. Адзінае, у чым мы разыходзімся з старшынёй КДБ, – у нас не супадаюць прозвішчы гэтых людзей. Калі ж казаць пра тых, каму на сёння не падабаецца палітыка, якая праводзіцца ўладамі, то, на мае прыкідкі, гэта блізу 80 % насельніцтва. І насамрэч канфігурацыя такая: гэтыя 80 % хочуць адхілення ад улады 1 767 дэструктыўных элементаў», – заявіў вядомы драматург, кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.
-
12:01 Еўрапейская кааліцыя: Удзел у выбарах – толькі пры пэўных умовах 1
Адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэту Еўрапейскай кааліцыі. Сябры Каардынацыйнага камітэта ўдакладнілі сваю пазіцыю адносна парламенцкіх выбараў наступнага году. Яны лічаць, што дэмакратычныя сілы могуць узяць ўдзел у выбарах толькі пры выкананні наступных умоваў:
-
11:36 Каспараў: «У 1938 годзе Time назваў Чалавекам года Адольфа Гітлера» 2
Рашэнне амерыканскага часопіса Time назваць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Чалавекам года не робіць гонару выданню, заявіў лідэр апазіцыйнага руху “Другая Россия”, экс-чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў.
-
11:33 Джон Макейн: «Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары – К, Д і Б» 4
Замежная прэса ў чацвер каментуе рашэнне часопіса Time, які назваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна чалавекам года. У прыватнасці, The Boston Herald піша, што Time некалі назваў чалавекам года Адольфа Гітлера. Такі выбар выклікаў гнеў кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, сенатара Джона Макейна.
-
11:15 Артуру Фінькевічу ў суд выклікалі «хуткую» 2
Хуткую медыцынскую дапамогу прыйшлося выклікаць у суд да палітвязня Артура Фінькевіча.
-
11:01 Резкий скачок цен неизбежен 6
Власть спешит успокоить граждан страны. Мол, в 2008 году в Беларуси резкого скачка цен на продукты питания не будет. И это вселяет определенные опасения, потому что зачастую обещания чиновников свидетельствуют об обратном.
-
10:51 Павал Севярынец: «Нацыянальнай бяспецы пагражае толькі рэжым Лукашэнкі» 12
«Словы Жадобіна – чыста псіхалагічны акт. Спроба спалохаць людзей. Вядома, гэта не мае нічога агульнага з рэальнасцю. У беларускі дэмакратычны рух уваходзяць сотні тысяч людзей, а падтрымліваюць яго мільёны. Пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі сёння можа прадстаўляць толькі сам рэжым, тая хлусня, якую ён спрабуе распаўсюдзіць сярод людзей», – заявіў моладзевы лідэр Павал Севярынец, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 заяву старшыні КДБ.
-
10:37 Акцыя ля суду: моладзь патрабуе вызваліць Фінькевіча
Каля суду Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе пачаўся працэс па справе актывіста «Маладога Фронту», палітвязня Артура Фінькевіча, цяпер знаходзіцца прыкладна 60 чалавек. Моладзевыя актывісткі апранутыя ў кашулі з словамі «Свабоду Фінькевічу!», трымаюць у руках партрэты палітвязня і скандуюць «Свабоду!».
-
10:17 Збітага АМАПам лідэра «Маладога Фронту» выпісваюць з шпіталя
Чакаюць, што 20 снежня аднаго з лідэраў арганізацыі "Малады фронт" Змітра Хведарука выпішуць з шпіталя.
-
10:13 Мікола Статкевіч: «КДБ выдае жаданае за рэальнае»
«Я думаю, што гэтая заява старшыні КДБ – гэта пасланне для грамадства і для апазіцыі. Маўляў, мы вас, актыўных апазіцыянераў, усіх ведаем. Аднаго канцлагера для вас хопіць. Але нас значна больш, 19 сакавіка 2006 года гэта паказала – актыўных апазіцыянераў у дзесяткі разоў больш», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэта беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч.
-
9:50 За газ давядзецца яшчэ доўга гандлявацца з Расеяй
Беларусь не змагла дамовіцца з РФ аб пераглядзе формулы цаны на прыродны газ і, як чакаюць, працягне перамовы з «Газпромам» па мінімізацыі цаны. Такое меркаванне выказаў эксперт у каментары ПРАЙМ-ТАСС.
-
9:40 Зміцер Бандарэнка: «Падтрымліваю старшыню КДБ»
«Выказванні старшыні КДБ усяляюць у мяне аптымізм», – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, каментуючы заяву Юрыя Жадобіна з нагоды дзейнасці апазіцыі.
-
9:22 Лідэры прадпрымальнікаў у турме, а ўлады ўсё абяцаюць... 3
Урад рыхтуе прапановы, якія істотна зменяць да лепшага становішча індывідуальных прадпрымальнікаў, заявіў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Менскага гарвыканкама Аляксандр Каліноўскі, выступаючы 19 снежня ў Менску на стыхійным мітынгу, узніклым падчас агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў у сталічным гандлёвым цэнтры "Паркінг".
-
8:52 В России усиливают власть будущего премьера Путина 2
Руководитель администрации президента РФ Сергей Собянин 13 декабря дал указание Управлению президента по внутренней политике и Государственно-правовому управлению президента проработать варианты коррекции федерального законодательства и правоприменительной практики в пользу усиления полномочий председателя правительства, сообщает NEWSru.com.
-
8:41 Палітвязьню пагражае яшчэ тры гады калоніі
Сёньня ў Магілёве пачнецца працэс над Артурам Фінькевічам, якому пагражае яшчэ тры гады зьняволеньня нібыта за парушэньні рэжыму.
-
8:22 Старшыня КДБ лічыць, што пагроза нацыянальнай бяспецы зыходзіць не ад апазіцыі 29
Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Юры Жадобін на сваёй першай прэс-канферэнцыі на новай пасадзе загаварыў пра апазіцыю. Адрапартаваўшы пра пайманне замежных шпіёнаў, ён заявіў, што апазіцыю ведае пайменна і ў яе ўваходзіць 1767 "дэструктыўных элементаў", але ніякай пагрозы нацыянальнай бяспецы яны не нясуць.