Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 24.01.2008
-
18:07 Еўрапейскі марш завяршыўся - Еўрапейскі марш працягваецца!
24 студзеня прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама шэрагу праеўрапейскіх грамадскіх структураў абвясцілі аб пачатку кампаніі "Еўрапейская Беларусь".
-
17:38 Псіхіятрыя ў якасьці зброі супраць палітычных апанентаў 8
У Нясьвіжскім судзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Крутога. Ён прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза кіраўніка краіны. Паколькі суд палічыў, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты вызвалены ад пакараньня, але накіраваны на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.
-
16:20 Аўтуховіч – на волі, Лявонаў – у чаканні 3
Палітвязню і прадпрымальніку Юрыю Лявонаву можа быць змененая мера стрымання. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 былы калега Лявонава Уладзімір Асіпенка, 21 студзеня ў Баранавіцкую калонію паступіў ліст з Дэпартамента выканання пакарання МУС, у якім кіраўніцтву калоніі было прапанавана разглядзець пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні Юрыя Лявонава.
-
16:12 Зніжкі для «лукамольцаў» (спіс) 11
Гомельскае аддзяленне Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі апублікавала на сваім сайце "зніжкавы спіс" – інфармацыю пра дзеянне дысконтнай сістэмы зніжак АА «БРСМ» у Гомелі. Высвятляецца, сябры гэтай арганізацыі могуць атрымаць скідкі ад 5% кошту масажу да 35% кошту мантажу і рамонту кандыцыянераў паветра. А у вёсцы Вялікая Машчаніца Бялынічскага раёна Магілёўскай вобласці з скідкай можна выпіць піва або гарэлкі.
-
15:22 Беларускія міліцыянты малююць расейскіх хабарнікаў (фота, відеа) фота 8
Цікаўная падзея адбываецца ў экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС. Там праходзіць выстава лепшых мастацкіх прац супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў. Сярод экспанатаў – самаробны пост ДАІ і партрэт міліцыянта, які ганарліва адмаўляецца ад хабару.
-
15:18 «Еўрапейская Беларусь» будзе збіраць подпісы за ўступленне краіны ў Еўразвяз (Відэа) фота 24
24 студзеня ў Менску было абвешчанае пра пачатак агульнанацыянальнай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Галоўнай мэтай кампаніі яе ініцыятары лічаць забеспячэнне незалежнасці і паспяховага развіцця краіны, што магчыма толькі шляхам інтэграцыі Беларусі ў Еўразвяз. Як падкрэсліў на прэс-канферэнцыі ў Менску міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, «інтэграцыя ў Еўразвяз – гэта не толькі адзіны эфектыўны шлях для сённяшняй Беларусі, але і жыццёвая неабходнасць».
-
14:55 На ўдзельніка акцыі прадпрымальнікаў заведзеная крымінальная справа (Фота) фота 16
На аднаго з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня моладзевага актывіста Андрэя Кіма заведзеная крымінальнае справа. Маладога чалавека абвінавачваюць у «гвалце альбо пагрозе гвалту працаўніку міліцыі» (арт. 364 УК РБ). Па гэтым артыкуле маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення свабоды.
-
14:44 Супраць ваўкавыскага хакера распачалі крымінальную справу 11
Крымінальная справа распачатая супраць 32-гадовага жыхара Ваўкавыска па факце ўнясёння зменаў у існуючыя праграмы.
-
14:31 Заява амбасады ЗША з нагоды пратэстаў 21 студзеня і прысуда журналісту
Прадстаўнікі амбасады ЗША і амбасадаў іншых краін назіралі за дэманстрацыямі, што прайшлі 21 студзеня на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску. Арышты і сілавы разгон, прымененыя супраць мірных дэманстрантаў, уяўляюць сабой абмежаванне асноўных правоў чалавека.
-
13:57 У авіякатастрофе загінулі «ключавыя фігуры» ВПС Польшчы
Як паведамлялася раней, польскі ваенна-транспартны самалёт тыпу CASA-С295М разбіўся ў Заходне-паморскім ваяводстве ў наваколлях Міраслаўца (Miroslawiec), дзе размешчаны вайсковы аэрадром. Загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа, самалёт цалкам згарэў. Камандуючы ВПС Польшчы, генерал Анджэй Уласік апублікаваў спіс загінуўшых у авіякатастрофе ваенна-транспартнага самалёта, перадае карэспандэнт РІА “Новости”.
-
13:45 Зміцер Дашкевіч: З сённяшняга дня далучаюся да актыўнай дзейнасці (абноўленае) 4
У інтэрв’ю Еўрарадыё былы палітвязень распавядае пра тое, што дапамагала яму за кратамі, пра абставіны вызвалення і пра свае бліжэйшыя планы.
-
13:21 Канцэрн IKEA вывучае магчымасць працы ў Беларусі
Спецыялісты шведскага канцэрна IKEA праводзяць папярэдні аналіз і вывучаюць патэнцыйную магчымасць працы рознічнай сеткі на рынку Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца службы па сувязях з грамадскасцю прадстаўніцтва " IKEA Расея і СНД" Аксана Белайчук.
-
13:11 Мытня абяцае не падвышаць мыту
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі цяпер не разглядае магчымасці павелічэння ставак мытных пошлін на ўвоз легкавых і грузавых аўтамабіляў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў ДМК Сяргей Палудзень.
-
11:33 Станіслаў Шушкевіч: «Арышт Дашкевіча – ганьба ўладзе» 1
Навіну пра датэрміновае вызваленьне лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча былы старшыня беларускага парлямэнту Станіслаў Шушкевіч пачуў ад журналістаў.
-
11:12 Въездной туризм: чиновники мечтают, турфирмы отдыхают 7
Новая Национальная программа развития туризма в Беларуси предусматривает рост объема экспорта туристических услуг к 2011 году. Но не отобъют ли сюрпризы чиновников охоту у туристов посещать страну?
-
11:04 ЦВК РФ адмовіўся рэгістраваць Касьянава кандыдатам у прэзідэнты 14
Апошні рэальны апазіцыйны кандыдат Міхаіл Касьянаў не будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Расеі. Цэнтрвыбаркам РФ забракаваў 13,38% подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку самавылучэння экс-прэм'ера Міхаіла Касьянава кандыдатам на пасаду прэзідэнта РФ, выбары якога пройдуць 2 сакавіка, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Конкін.
-
10:58 Спецэффекты для американского кино будут создавать в белорусском Парке высоких технологий 10
В ближайшее время будут оговариваться конкретные предложения по созданию в белорусском Парке высоких технологий предприятия по производству компьютерных специализированных эффектов для голливудских фильмов. Об этом БЕЛТА сообщил директор администрации Парка высоких технологий Валерий Цепкало.
-
10:57 У Гомелі патрабуюць спыніць пераслед студэнтаў за іншадумства
23 студзеня прадстаўнікі аб'яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласці звярнуліся з адкрытым лістом да рэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны Аляксандра Рагачова з патрабаваннем адмяніць загад аб адлічэнні студэнта Змітра Жалезнічэнкі.
-
10:36 «Атлянт-М» купляе «Юколу Мотарс» ды аўтацэнтры «Ford» і «Nissan» 2
Міжнародны аўтамабільны холдынг (МАХ) «Атлант-М» купляе прадпрыемства «Юкола Мотарс» і размешчаныя на вуліцы Баравой у Мінску два аўтацэнтры «Ford» і «Nissan», што яму належаць.
-
10:31 Летом в Минске начнут ликвидировать нелегальные домашние компьютерные сети 20
Сегодня столичные компьютерщики не на шутку встревожены. Подобные опасения возникали и раньше после публичных заявлений Минсвязи и различных ведомств. Но дальше единичных чисток дело не шло… По скромным подсчетам сегодня в Минске более тысячи нелегальных домашних компьютерных сетей, самые крупные из которых объединяют в единый "организм" от 2 до 6 тысяч компьютеров.
-
10:27 «Газпром» аспрэчвае інфармацыю пра перамовы з Беларуссю 1
23 студзеня ў Маскву выехала дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Беларусі Мікалаем Зайчанкам.
-
10:22 Арабскі шэйх прыехаў у госці да беларускай цёшчы 7
Учора ўвечары ў Менск прыляцеў пляменнік кіраўніка Дубаі (ААЭ) шэйх Саід бін Мактум аль Мактум.
-
10:05 ЗША падтрымаюць уступленне Украіны ў НАТА
Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс у сераду дала зразумець, што Вашынгтон падтрымлівае жаданне Украіны ўступіць у НАТА – да непазбежнай незадаволенасці Масквы.
-
9:56
У Польшчы разбіўся вайсковы самалёт
2
У Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы, недалёка ад горада Шчэцін, у сераду ўвечары разбіўся ваенна-транспартны самалёт тыпу CASA-295М. Загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа. У міністэрстве нацыянальнай абароны адзначаюць, што ў самалёце знаходзіліся вышэйшыя афіцэры ВПС Польшчы. Самалёт цалкам згарэў.
-
9:28 Обезьянник как фактор экономики 2
В понедельник Минск накрыло очередной волной предпринимательского протеста. Две тысячи человек вышли на Октябрьскую площадь требовать отмены президентского указа № 760, запрещающего индивидуальным предпринимателям использовать наемный труд. После акции спецприемник-распределитель, где сидят сорок участников предыдущего митинга, прошедшего 10 января, пополнился еще двадцатью «свежими» демонстрантами.
-
9:24 Алесь Бяляцкі: «На вызваленьне Дашкевіча паўплывала цьвёрдая пазіцыя Эўропы»
«Няпроста зразумець, чаму гэта адбылося, можна толькі меркаваць, што паўплывала цьвёрдая пазыцыя Эўропы па палітычных вязьнях Беларусі. Магчыма, гэта новая спроба рэжыму залагодзіць Захад і зьняць напружанасьць сытуацыі», камэнтуе вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі ўчорашняе нечаканае вызваленьне аднаго з лідэраў “Маладога Фронту” палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
-
9:21 Зьміцер Дашкевіч на свабодзе (фота) фота
23 студзеня нечакана быў вызвалены адзін з беларускіх палітвязьняў лідэр «Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч.
-
8:54 У Беларусі больш за паўсотні палітвязьняў 1
У турму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, пачынаючы ад 9 студзеня, трапіла больш за паўсотні актывістаў прадпрымальнікаў і дэмакратычных рухаў краіны.
-
8:39 Рада Еўропы заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязняў
Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклапочаныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
-
8:36 ПАРЕ: Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага 3
Новы старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя Дэ Пуч заявіў, што ПАРЕ гатовая зрабіць крокі насустрач беларускі ўладам. На яго думку, ізаляцыя Беларусі "вельмі замінае" як самой краіне, так і ПАРЕ. Пры гэтым Луіс Марыя Дэ Пуч дадаў, што "пакуль менавіта Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага".
-
8:26 Мікола Статкевіч: «Пачаўся працэс гандлю з Эўропай» 3
Датэрміновае вызваленьне Зьмітра Дашкевіча з’явілася нечаканым як для самаго палітвязьня, гэтак і для ўсяго дэмакратычнага грамадзтва краіны.