Навіны за 10.07.2008
10.07.2008
Масавыя арышты маладых апазыцыянераў у Менску
19
22:35, — Палітыка
Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паўла Кур’яновіча і сябра Палітрады Аб'яднанай грамадзяннскай партыі Аляксандра Сергіенку.
Затрыманы адзін з удзельнікаў «Працэсу 14‑ці»
18:03, — Палітыка
Сёньня ў Менску быў затрыманы актывіст дэмакратычнага руху Антон Койпіш.
Арыштаваны Ігар Корсак зьбіраецца абвесьціць галадоўку
17:51, — Палітыка
Сёньня заканчваецца 3 сутак з моманту затрыманьня Ігара Корсака. Паводле закону, сьледчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня 72 гадзіны. У выпадку, калі Ігара Корсака не выпусьцяць, ён абяцае распачаць галадоўку.
Арышт актывіста «Еўрапейскай Беларусі» (абноўлена)
1
17:22, — Палітыка
У актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паўла Кур'яновіча адбыўся ператрус. Прыблізна а 16.30 супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў пакой інтэрната, дзе ён жыве. Прычына ператрусу невядомая.
Мікола Статкевіч: «Не выключаю, што іх катуюць»
9
17:10, — Палітыка
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", адзін з лідэраў Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч не выключае, што дэмакратычных актывістаў, арыштаваных быццам бы па падазрэнні ў выбуху ў Менску, могуць катаваць у турме.
Ніна Шыдлоўская: «На падставе такіх «доказаў» можна арыштаваць усіх беларусаў»
11
16:29, — Палітыка
Арышт Міраслава Лазоўскага працягнулі да 10 сутак. У інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 жонка арыштаванага Ніна Шыдлоўскага выказала меркаванне, што тэрміны ўтрымання пад вартай будуць працягнутыя і іншым арыштаваным па гэтай справе.
Уладзімір Познер: У Акадэміі расейскага тэлебачання няма будучыні
14:47, — У свеце
Па меркаванні Ўладзіміра Познера, Акадэмія расейскага тэлебачання можа знікнуць. Гэтая заява прагучала пасля пасля таго, як два буйнейшых тэлеканала - НТВ і ВГТРК, адмовіліся намінаваць свае праекты на ТЭФИ.
1 300 амапаўцаў – на ахову «Славянскага базару»
13
14:44, — Грамадства
Хоць фестываль яшчэ не пачаўся, спэцназ, ахоўнікі правапарадку і супрацоўнікі МНС працуюць ужо ва ўзмоцненым рэжыме. Міліцыянтаў у Віцебск звозяць з усёй Беларусі.
Моладзевага актывіста забіраюць у войска нягледзячы на хворае сэрца
2
13:44, — Палітыка
Старшыню «Моладзі БНФ» Алеся Каліту прызналі годным да вайсковай службы. Такое рашэньне сёньня прыняла Магілёўская абласная прызыўная камісія.
Кошт шэнгенскіх візаў залежыць ад вынікаў «выбараў» і вызвалення палітвязняў
3
13:13, — Палітыка
Калі «выбары» будуць празрыстымі і адкрытымі, калі будуць вызваленыя людзі, змешчаныя ў турме па неабгрунтаваных абвінавачваннях, у тым ліку Аляксандр Казулін, Еўразвяз зможа перайсці да новай дынамікі ў адносінах з Беларуссю, заявіла на прэс- канферэнцыі ў Менску амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.
Шыгалаў праходзіць абследаванне ў Лондане
11
12:40, — Крымінал
У мінулую нядзелю старшыня савета дырэктараў Гандлёвага цэнтра "Ждановічы" Яўген Шыгалаў, які знаходзіцца пад следствам, у суправаджэнні сына і зяця вылецеў у Лондан.
Правяраецца дачыненне да «незарэгістраваных дэструктыўных арганізацыяў»
5
12:32, — Палітыка
Чатыры чалавекі затрыманыя ў рамках расследавання крымінальнай справы аб выбуху на святочным канцэрце ў Менску. КДБ правярае іх дачыненне да "незарэгістраваных дэструктыўных арганізацыяў".
З 14 ліпеня пачынаецца яшчэ адна «выбарчая» кампанія
5
11:52, — Палітыка
«Выбарчая» кампанія па выбарах у «савет рэспублікі» пачынаецца 14 ліпеня, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Джозеф Кей: «Они там, в Беларуси, наверное, совсем с ума посходили»
8
11:30, Юрий Сенаторов, КоммерсантЪ — Палітыка
КГБ Беларуси возбудил уголовное дело по статье "коммерческий шпионаж" в отношении сводного брата Бадри Патаркацишвили Джозефа Кея, претендующего на управление активами покойного олигарха и часть его состояния.
З універсітэту адлічылі пераможцу нацыянальнай алімпіяды
10:51, — Палітыка
Актывіст «Маладога Фронту» Алесь Круткін, студэнт 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з-за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсітэта.
Лукашэнка пазбавіў ільгот? Выхад адзін – байкот!
23
10:40, — Палітыка
Былым ільготнікам забаранілі аб'ядноўвацца. Нязгодныя з антынародным Законам пенсіянеры, інваліды і студэнты аб'ядналіся ў ініцыятыўную групу, каб змагацца за вяртанне адабраных ільготаў. Менгарвыканкам забараніў ім збірацца на падставе таго, што «правядзенне сходаў супярэчыць закону «Аб масавых мерапрыемствах».
Раман Якаўлеўскі: «Трывога з нагоды «закручвання гаек» мае рэальныя абрысы»
1
10:17, — Палітыка
На днях дзяржаўны «аналітык» і кіраўнік так званага аналітычнага цэнтра «EcooM» Сяргей Мусіенка прапанаваў увесці мараторый на правядзенне масавых акцый апазіцыі да ўсталявання вінаватых у выбуху ў Менску. Ці прыслухаюцца ўлады да гэтага меркавання?
Інтэрнэт-апытанне на ОНТ: за выбухам у Менску стаяць улады
61
10:09, — Палітыка
На сайце тэлеканала ОНТ вырашылі правесці інтэрнэт-галасаванне па пытанні «Хто, на вашую думку, стаіць за выбухам на свяце 3 ліпеня».
Ужо чатыры чалавекі арыштаваныя па справе аб выбуху
5
9:38, — Палітыка
Ужо чатыры чалавекі затрыманыя падчас расследаванняў крымінальнай справы па факце выбуху ў Менску ўначы 4 ліпеня.
Які лёс чакае паплечнікаў былых дыктатараў?
6
9:33, — Палітыка
Пасьля сыходу дыктатараў або аўтарытарных лідэраў з палітычнай сцэны лёс іх паплечнікаў і памагатых складаецца па-рознаму.
У Маскве затрыманы Мянцюк
12
9:19, — Грамадства
Супрацоўнікі беларускай і расейскай міліцыі затрымалі ў Маскве Рамана Менцюка, які лічыцца асноўным вінаватым у здарэнні на трасе "Менск-Мікашэвічы" 2 сакавіка, якое апзней атрымала назву «жывы шчыт».
Князь Мацей Радзивил: «Мой дядя Альбрехт в 1918 году поддержал Белорусскую Народную Республику»
2
9:16, Глеб Лободенко, «КП в Беларуси» — Гісторыя
Князь Мацей Радзивилл в определенной степени объединяет сегодня всю семью - сам является потомком Радзивилла Сиротки в 14-м колене, а его жена Мария - потомок Радзивилла Черного в 15-м колене.
Шэйман меў несанкцыянаваныя кантакты ў Крамлі?
11
8:57, — Палітыка
8 ліпеня Аляксандар Лукашэнка рэалізаваў сваю пагрозу і адправіў у адстаўку дзяржсакратара Савету бяспекі Віктара Шэймана і кіраўніка Адміністрацыі Генадзя Невыгласа.
Семь «бомб» официального праздника
1
8:50, — Палітыка
Почему, столкнувшись с реальной опасностью, белорусы в нее не поверили. А ведь бомба оказалась настоящей. И вопрос, можно ли было избежать раненых, если бы с первых минут к находке отнеслись иначе, - остается открытым.
Уладальнікі Інтэрнэт-кафэ адкажуць за паведамленні сваіх наведвальнікаў
17
8:36, — Палітыка
Уладальнікі інтэрнэт-кафэ павінны памятаць аб адказнасці за паведамленні, якія адпраўляюць наведвальнікі, заявіў напярэдадні начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі Ігар Чарненка.




