29 красавiка 2024, панядзелак, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску падаражэў на 25%

26
Праезд у Менску падаражэў на 25%

Сёння падаражэў праезд у грамадскім транспарце сталіцы.

Згодна з рашэннем Менгарвыканкама, кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і метро цяпер складае 2.500 рублёў (раней - 2.000), перадае БелаПАН.

Пры куплі талона ў кіроўцы паездка абыдзецца ў 3.000 рублёў. Праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў складае 3.800 рублёў. Падаражэлі і праязныя квіткі. Кошт месячнага праязнога на адзін від транспарту складае 112.500 рублёў, на паўмесяца - 60.000, на дэкаду - 39.600. Праязны на два віды транспарту абыдзецца ў 150.200, 79.100 і 52.900 адпаведна, на тры віды - 179.000, 94.100 і 62.700, на чатыры - 202.500, 106.700 і 71.100, на аўтобус-экспрэс - 146.600, 77.200 і 51.400 рублёў.

Квіткі на адну паездку па тарыфах 2.000, 2.500 і 3.000 рублёў будуць дзейнічаць яшчэ на працягу 10 дзён.

Апошні раз тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Менска павышаліся 25 траўня гэтага года - з 1.700 да 2.000 рублёў.

На 30% падаражэлі і паслугі прыгарадных аўтобусаў. Тарыфы на праезд у аўтобусах агульнага тыпу на звычайных маршрутах устаноўленыя ў 344 рубля за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 356 рублёў за 1 км. На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыфы павышаныя да 446 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - да 464 рублёў за 1 км, на дадатковых маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу - да 464 рублёў за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - да 482 рублёў за 1 км, на экспрэсных маршрутах - да 516 і 534 рублёў адпаведна.

Тарыфы за 1 км для багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў складаюць: для маламернага - 28 рублёў, сярэднямернага - 56 рублёў, буйнамернага - 112 рублёў.

Папярэдні раз тарыфы павышаліся ў красавіку 2012 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках