29 красавiка 2024, панядзелак, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі ладзілі бойкі ў чэргах за жэтонамі

101

Вячэрнія чэргі да касаў метрапалітэна шакавалі не толькі пасажыраў, але і работнікаў метро.

На некаторых станцыях справа ледзь не дайшла да бойкі, піша open.by.

У апошні дзень перад падаражэннем праезду ў грамадскім транспарце людзі масава скуплялі жэтоны і праязныя. Попыт на талончыкі быў не меншым.

- Квіткі прыдатныя на працягу 10 дзён, - няспынна нагадвалі пасажырам касіры. - А потым усе роўна прыйдзецца даплачваць.

Аднак ад кас адыходзілі з рулонамі квіткоў.

- Мне на працы сказалі, што заўтра даражэе праезд, - ажыўлена гутарылі ў чарзе. - Прыйшлося нават крыху раней выйсці, каб купіць праязны, і ўсё роўна тарчу тут ужо 40 хвілін.

- Лепш бы дадому ішлі, - незадаволена бурчалі ў адказ. - Дзеля 500 рублёў задушацца. Што за народ!

- Слухайце, - прабіваўся да акенца касы мужчына, - Выдайце адзін жэтон. Мне прама зараз ехаць, колькі ж можна чакаць!

- Мне таксама трэба тэрмінова, - парыравалі ў адказ.

Дык што ж вы просіце па 50 штук?!

- А што, мне двойчы адстойваць? Дзецям трэба купіць, мужу, сабе…

Нечакана пайшла чутка, што больш за дзесяць штук на рукі не выдаюць. Частка чаргі «рассмакталася» накіраваўшыся ў касы па іншы бок платформы.

- На «Кастрычніцкай» наогул за шкляныя дзверы чэргі былі, калі ехаў, - распавёў сталы мужчына. - Я было стаў, але сказалі, што больш за 5 не даюць.

- Не паспелі да 2 тысяч узняць, як зноў: яшчэ 500 даплачвайце. Колькі можна павышаць?

- Так, хутка на машыне будзе танней ездзіць.

- За чым стаім? - са смехам падышлі двое хлопцаў. - За каўбасой? Аднак даведаўшыся пра заўтрашняе падаражанне, ледзь патаптаўшыся, сталі ў канец чаргі.

Некаторыя, спусціўшыся ў пераход і пабачыўшы натоўп людзей, тут жа падымаліся назад, мабыць, выбраўшы іншы від транспарту.

Нехта нават пайшоў скардзіцца кантралёру на немагчымасць купіць жэтон на праезд, але чарга менш не стала.

Нагадаем, з 1 кастрычніка ў Менску кошт праезду ў грамадскім транспарце вырас. Жэтон і квіток на адну паездку цяпер каштуе 2500 рублёў. Пры куплі ў кіроўцы - 3000. Кошт месячнага праязнога на адзін від транспарту вырас да 112 500 рублёў, на два - да 150 тысяч, на тры віды - да 179 000.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках