29 красавiка 2024, панядзелак, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змятаюць валюту ў чаканні дэвальвацыі

156
Беларусы змятаюць валюту ў чаканні дэвальвацыі

З пачатку года тэмп росту спажывецкіх коштаў Беларусі склаў больш за сто адсоткаў.

Гэта самы высокі паказчык сярод краін Еўропы па выніках першага паўгоддзя, перадае «Голос России».

Даражэе практычна ўсё. Асабліва адчувальна кошты выраслі на прадукты харчавання, ударыў па кашальках кошт бензіну, значна вырасла ў кошце жыллё. Дарэчы, па выніках года кошты ў краіне па афіцыйных прагнозах павінны вырасці на 12 адсоткаў, пры гэтым Лукашэнка патрабуе ўтрымаць паказчык на ўзроўні 10 адсоткаў.

Павышэнне коштаў адбываецца літаральна кожны месяц. І кожны раз першага чысла народ чакае чарговага падаражання.

З 1 кастрычніка вырастае плата за праезд у гарадскім транспарце. Адзін талончык цяпер будзе каштаваць 2500 беларускіх рублёў, а да гэтага каштаваў 2000. Праўда, міністр транспарту Анатоль Сівак паведаміў, што менчукі аплочваюць толькі 41 адсотак ад сабекошту праезду, а ўвогуле ён павінен каштаваць 6000. Але 6000 рублёў за адну паездку - гэта, вядома, не пацягне наш народ.

З 1 кастрычніка павялічваецца так званая «базавая велічыня» ў Беларусі - умоўная лічба для разліку плацяжоў. Была 100 тысяч, цяпер 130 тысяч. Разам з ёй на трэць даражэюць інтэрнаты, штрафы, стаўкі дзяржаўнай пошліны, арэндная плата, судовыя выдаткі. Парушаць правілы дарожнага руху стала на 30 адсоткаў даражэй. Штраф за не прышпілены рэмень бяспекі павялічваецца да 130 тысяч, за перавышэнне хуткасці - да паўтара мільёна, гэта больш за 170 даляраў ЗША. «Падаражэюць» штрафы за безбілетны праезд. Вырастае ў кошце мабільная сувязь. Натуральна, растуць пошліны - на скасаванне шлюбу, змену прозвішча, судовыя выдаткі, паслугі прыватных натарыусаў.

Улады чарговае павышэнне коштаў ніяк не тлумачаць. Ці тлумачаць проста: транспарт у нас стратны, ён павінен быць даражэй. Цыгарэты даражэюць стабільна двойчы на месяц - змагаемся з паленнем...

Народ баіцца дэвальвацыі, і таму зараз актыўна скупляе валюту. Банкі спрабуюць прывабіць кліентаў дэпазітамі, кароткатэрміновымі крэдытамі. Крэдытная банкаўская стаўка дасягнула рэкорду - 50 адсоткаў гадавых. Але і гэта не ратуе. Два гады таму была дэвальвацыя, калі рубель абясцэніўся ўтрая, упаў на 300 адсоткаў.

Што тычыцца прыбыткаў, то ў жніўні бюджэтнікам паднялі зарплату на чатыры адсоткі. Абяцалі істотна павысіць зарплату настаўнікам. Але, калі пачаўся навучальны год, атрымалася, што зарплата педагогаў паднялася ўсяго на тры адсоткі. У выніку ў Беларусі катастрафічна бракуе настаўнікаў - у прыватнасці, выкладчыкаў фізікі, англійскай і выхавацеляў дзіцячых садкоў.

Льготы, адабраныя ў 2007 годзе, так ніхто і не вярнуў. Няма іх цяпер ні ў пенсіянераў, ні ў інвалідаў, ні ў чарнобыльцаў, ні ў афганцаў.

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках