30 красавiка 2024, aўторак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ГУМе запрацавала сістэма Tax Free

8
У ГУМе запрацавала сістэма Tax Free

Адпаведныя налепкі з'явіліся на ўваходзе і каля кожнай касы крамы.

Каб вярнуць ПДВ на набытыя тавары, гасцям з іншых краін (акрамя тых, якія ўваходзяць у Мытны Саюз) трэба ў адзін дзень закупіцца ва ўнівермагу на 800 тыс. рублёў.

Для параўнання, у Францыі гэты мінімум - €175, у Літве - каля €60. Афармляюць чэкі Tax Free на першым паверсе крамы ў інфацэнтры, вярнуць можна каля 15% выдаткаванай сумы, піша onliner.by.

«Пакуль паслугай карыстаюцца адзінкі, статыстыку можна будзе падбіць толькі да канца месяца. Зараз замежнікам, які зазірнулі ў краму, падрабязна распавядаюць, як можна скарыстацца сэрвісам, прапануюць флаеры з неабходнай інфармацыяй», - распавяла намеснік дырэктара ГУМа па арганізацыі гандлю Святлана Прыступа.

Па словах начальніка аддзела арганізацыі гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Тамары Ціханавай, да 1 лістапада сістэма запрацуе яшчэ ў трох сталічных універмагах: ЦУМе, гандлёвым доме «На Нямізе» і «Беларусі», дзе зараз адаптуюць праграму «Белмытсэрвісу».

Нагадаем, у Міністэрстве гандлю меркавалі, што Tax Free у нас пачне працаваць яшчэ ў верасні. Пры гэтым сістэма вяртання падатку на дабаўленую вартасць, якая амаль у 60 краінах свету дзейнічае ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, у краіне ўведзена з 1 студзеня 2013 года.

Дарэчы, яшчэ месяц таму прадаўцы ГУМа не маглі патлумачыць, што такое Tax Free.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках