4 траўня 2024, Субота, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Балкунец: Структуры СНД створаныя пад былых буйных чыноўнікаў

5
Дзмітрый Балкунец: Структуры СНД створаныя пад былых буйных чыноўнікаў

Акрамя ЕўрАзЭС неабходна разагнаць многія іншыя арганізацыі ў рамках СНД.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эксперт расейскага НДУ ВШЭ Дзмітрый Балкунец, каментуючы сустрэчу кіраўнікоў Беларусі, Расні і Казахстана.

«Дадзены саміт быў чарговы звычайнай сустрэчай палітыкаў. Але мне спадабалася прапанова Нурсултана Назарбаева распусціць ЕўрАзЭС. Я лічу, што ёсць шэраг арганізацый у рамках усёй гэтай эсэнгэшнай інтэграцыі, якія трэба праверыць і разагнаць, таму што гэта проста праседжванне штаноў чыноўнікаў. І ў мяне часцяком складваецца ўражанне, што некаторыя арганізацыі ствараюцца пад былых буйных чыноўнікаў розных ведамстваў і міністэрстваў», - заявіў палітолаг.

Эксперт нагадаў пра ініцыятыву да 2015 года максімальна адысці ад хібаў у рамках Мытнага саюза.

«Наколькі гэта будзе эфектыўна, і наколькі рэалізавана, пакажа час. І, вядома, для Беларусі будуць выгадныя, бяспошлінныя пастаўкі расейскай нафты. Таксама варта сказаць з нагоды ініцыятывы ўключэння ў МС шэрагу іншых дзяржаў. З аднаго боку, гэта вельмі цікава і цалкам запатрабавана. Але з іншага боку, калі Індыя ўключыцца ў працу МС, наколькі гэта будзе выгадна такім гульцам, як Расея ці нават Беларусі. Бо гэта можа істотна падарваць інтарэсы вытворцаў у гэтых краінах. Таму гэта могуць быць проста гучныя заявы, тым больш што мы ўжо неаднаразова чулі, як падчас вайны ў Югаславіі яна прасілася ў «саюзную дзяржаву» Беларусі і Расеі. Венесуэла таксама кудысьці спрабавала ўступіць. Гэта значыць такіх заяў шмат, але часцяком яны так і застаюцца заявамі. Што тычыцца ўключэння ў МС Арменіі, то гэта больш перспектыўны праект, які цалкам магчыма рэалізаваць, чым уступленне Індыі.

Датычна Украіны скажу, што яе выбар ужо прадвызначаны. Яна зрабіла свой ​​выбар на карысць інтэграцыі ў еўрапейскія структуры. Але Расея не хоча губляць свае пазіцыі на тэрыторыі постсавецкай прасторы, і таму так хваравіта да гэтага ставіцца. Але я думаю, што не трэба пра гэта шкадаваць, а ўспрымаць як сапраўднае і не ставіць камусьці палкі ў колы. Трэба спрабаваць максімальна эфектыўна працаваць, сціраць межы паміж краінамі, а не ствараць нейкія візавыя бар'еры, як прапануюць некаторыя расейскія палітыкі», - мяркуе эканаміст.

Палітолаг таксама перакананы, што новая рэзідэнцыя Лукашэнкі, у якой праводзіўся дадзены саміт, з'яўляецца абсалютна непатрэбным палацам.

«Ва ўмовах, калі ў Беларусі эканамічны крызіс, будаваць замкі з незразумелай і выродлівай архітэктурай, я лічу цалкам нерацыянальным выкарыстаннем сродкаў і выкідваннем грошай на вецер. У Беларусі і без гэтага хапае месцаў для правядзення самітаў», - падсумаваў Дзмітрый Балкунец.

Нагадаем, учора ў Менску прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, у якім удзельнічалі Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін.

Фота: dw.de

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках