29 красавiка 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сочы замарозілі кошты на час алімпіяды

1
У Сочы замарозілі кошты на час алімпіяды

Урад Расеі замарозіў кошты на шэраг паслуг у Сочы на час Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

Адпаведная пастанова апублікаваная на сайце Белага дома. З 1 лістапада 2013 па 16 красавіка 2014 года не будуць даражэць чыгуначныя і авіяперавозкі - як пасажырскія, так і грузавыя - да і ад станцый і аэрапортаў на тэрыторыі ўсяго Краснадарскага краю. Акрамя таго, з 7 студзеня па 16 красавіка застанецца нязменным кошт таксі і маршрутак у Сочы. Нарэшце, на гэты ж час у горадзе будуць замарожаныя кошты на паслугі хімчыстак і пральняў, пішуць Grani.ru.

Забяспечыць выкананне дакумента даручана Мінтрансу і адміністрацыі Сочы.

Напярэдадні прадстаўнік ФСБ Аляксей Лаўрышчаў заявіў, што арганізатары сочынскай Алімпіяды прыкладуць максімум намаганняў, каб сітуацыя не развівалася па «бразільскім сцэнары». Сілавік адзначыў, што негатыўны вопыт правядзення Кубка канфедэрацый у Бразіліі, падчас якога ў акцыях пратэсту ўдзельнічала больш за мільён чалавек, будзе ўлічаны.

Па словах Лаўрышчава, узмоцненыя меры бяспекі і стварэнне «закрытых зон» накіраваныя на забеспячэнне спрыяльнай працы арганізатараў і гасцей гульняў. «Жыццядзейнасць горада па-за гэтых зон нічым не будзе адрознівацца ад звычайнай. Для зручнасці перамяшчэння жыхароў і гасцей Сочы будуць створаныя дадатковыя ўмовы. У якасці кампенсацыі пабудаваныя асобныя ўчасткі чыгункі і будзе запушчаная асобная электрычка», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках