28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Познані: «Спыніце тэрор у Беларусі»

2

У польскім горадзе Познань адзначылі гадавіну падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску.

Як паведаміў карэспандэнт сайта charter97.org, у трэцюю гадавіну Плошчы-2010 у адным з найбуйнейшых гарадоў Польшчы прайшла акцыя салідарнасці. Беларускія студэнты разам з грамадскімі актывістамі нагадалі пра тыя падзеі, якія адбываліся тры гады таму ў Менску. Польскія грамадзяне з зацікаўленасцю паставіліся да пікету і ахвотна бралі інфармацыйныя ўлёткі. Да моладзі далучаліся мінакі розных нацыянальнасцяў: палякі, італьянцы, іспанцы. Удзельнікі акцыі заявілі, што тым самым хацелі не толькі яшчэ раз расказаць грамадству пра палітычных вязняў у Беларусі, але і прыцягнуць увагу людзей да сітуацыі ў нашай краіне.

Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Пасля закрыцця выбарчых участкаў дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Яна стала самай масавай акцыяй пратэсту ў Беларусі за апошнія гады. Але мірны пратэст быў жорстка падаўлены АМАПам і ўнутранымі войскамі.

Затрыманні, допыты і арышты актывістаў апазіцыі працягнуліся на працягу некалькіх месяцаў. Больш за 700 чалавек былі кінутыя за краты, дзесяткі збітых патрапілі ў бальніцы. У дачыненні да 46 лідараў і актывістаў апазіцыі, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты распачалі крымінальныя справы, многія з іх трапілі ў турмы на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, баючыся крымінальнага пераследу.

У польскім горадзе Познань адзначылі гадавіну падзеяў 19 снежня 2010 года ў Менску.
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках