27 красавiка 2024, Субота, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НХЛ пагражае байкатаваць Алімпіяду ў Сочы

16
НХЛ пагражае байкатаваць Алімпіяду ў Сочы

Пры пэўным раскладзе ліга можа не дазволіць выступіць сваім гульцам на Алімпіядзе ў Сочы.

Пра гэта заявіў намеснік камісіянера Нацыянальнай хакейнай лігі Біл Дэйлі.

НХЛ не вырашыла, ці адпусціць сваіх гульцоў для ўдзелу ў Гульнях. Лізе прыйдзецца браць паўзу дзеля Алімпіяды ў Сочы. Біл Дэйлі лічыць, што стаіць пытанне бяспекі, і ён можа ўтрымаць гульцоў ад паездкі ў Расею ў прынцыпе, піша TSN.

«У цяперашні час мы не сумняваемся, што для забеспячэння бяспекі ў Сочы прымаюцца ўсе неабходныя меры. Але калі да 9 лютага здарыцца нешта сур'ёзнае, мы можам змяніць пазіцыю. Я не чакаю, што гэта будзе неабходным», - цытуе Дэйлі TSN.

Акрамя таго, прадстаўнік NHLPA Джонатан Уэтэрдан (Асацыяцыя гульцоў НХЛ) заявіў, што арганізацыя будзе пастаянна адсочваць бяспеку хакеістаў на Алімпіядзе, перадае РБК.

Нагадаем, Алімпійскія гульні пройдуць у Сочы з 7 па 23 лютага. Хакей будзе адным з самых «прынадных кавалкаў» спаборніцкай праграмы зімовай Алімпіяды. Калі НХЛ усё ж адпусціць лепшых гульцоў у Сочы, то чакаецца ўпартая бітва за залатыя медалі з удзелам вядучых хакеістаў свету.

У той жа час раней НХЛ ужо «бурчэла» щ сувязі з тым, што ёй давядзецца адпусціць гульцоў у Расею. Працяглая паўза ў рэгулярным чэмпіянаце (з 9 па 24 лютага) невыгодная для лігі з камерцыйнага пункту гледжання.

Звычайна НХЛ лёгка адпускае хакеістаў, калі Алімпіяда праходзіць дзе-небудзь у Паўночнай Амерыцы, што забяспечвае высокі рэйтынг тэлетрансляцый (фінал Алімпіяды ў Ванкуверы Канада - ЗША сабраў тэлеаўдыторыю ў 35 млн чалавек).

Лаяльнае стаўленне босаў НХЛ да «хатняй» Алімпіяды звязана ў тым ліку і з тым, што ў такім выпадку перапынак у чэмпіянаце ўжо не такі працяглы, ды і хакеістам не трэба акліматызавацца.

Узнікае таксама іншае важнае для лігі пытанне - калі перадавыя гульцы НХЛ атрымліваюць траўмы ў Сочы, гэта таксама можа ўдарыць па прыбытках Нацыянальнай хакейнай лігі.

Усяго ад Нацыянальнай хакейнай лігі ў Сочы паедзе 150 удзельнікаў. Калі паўставала пытанне - ци адпусціць НХЛ сваіх зорак у Сочы - некаторыя расейскія гульцы заяўлялі, што паедуць у Расею на хатнія Гульні пры любых раскладах.

Пра гэта, у прыватнасці, казаў капітан «Вашынгтона», на дадзены момант - лепшы снайпер «рэгуляркі» Аляксандр Авечкін. Такой жа пазіцыі прытрымліваўся і форвард «Пітсбурга», партнёр капітана зборнай Канады Сідні Кросбі Яўген Малкін.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках