27 красавiка 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАСЕ: У адносінах да расейскіх чыноўнікаў магчымыя санкцыі

3
ПАСЕ: У адносінах да расейскіх чыноўнікаў магчымыя санкцыі

ПАСЕ ў аўторак большасцю галасоў прыняла папраўку да рэзалюцыі паводле справы Магніцкага.

Асамблея наважыла даць Маскве час на адказ у гэтым пытанні да таго, як краіны Рады Еўропы разгледзяць прапанову аб далучэнні да санкцый ЗША ў дачыненні да тых, хто датычны да гібелі юрыста, піша РІА «Новости».

У папраўцы, у прыватнасці, гаворыцца, што «калі за разумны па часе перыяд кампетэнтныя ўлады не змогуць даць якога-небудзь адэкватнага адказу на гэтую рэзалюцыю, то Асамблея павінна рэкамендаваць дзяржавам Рады Еўропы пераняць прыклад ЗША ў якасці апошняй меры і прымяніць адрасныя санкцыі ў дачыненні да некаторых асоб (забарона на выдачу віз і замарожванне рахункаў), першапачаткова даўшы магчымасць гэтым асобам зрабіць адпаведныя тлумачэнні ў сваю абарону».

Папраўка ўвайшла ў выніковую рэзалюцыю, якую таксама большасцю галасоў прыняла Асамблея пасля двухгадзіннай дыскусіі. У ёй аўтар Андрэас Грос ад імя ПАРЕ «настойліва заклікае кампетэнтныя расейскія ўлады цалкам расследаваць абставіны і перадумовы гібелі спадара Магніцкага і вывучыць пытанне аб магчымасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх службовых асобаў», вінаватых у яго смерці.

Дакладчык ПАСЕ просіць «у поўнай меры супрацоўнічаць з кампетэнтнымі органамі ўсіх краін, уключаючы Кіпр, Латвію, Літву, Малдову, Фінляндыю, Швейцарыю і Эстонію, якія пачалі крымінальнае расследаванне фактаў адмывання грошай праз атрыманую інфармацыі аб падазроных пераводах сродкаў, якія могуць быць звязаныя з махлярствам, раскрытым спадаром Магніцкім, або з падобнымі злачынствамі, якія былі здзейсненыя да або пасля гэтага выпадку».

У сваім дакуменце швейцарскі парламентарый таксама просіць «закрыць пасмяротнае судовае расследаванне ў дачыненні да спадара Магніцкага».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках