27 красавiка 2024, Субота, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты з Грушэўскага сталі героямі Angry Birds

6

Падтрымаць мітынгоўцаў Еўрамайдану з гэтага часу можна і з дапамогай уласнага смартфона або планшэта.

У крамах з дадаткамі з'явіліся дзясяткі навінак, сярод якіх гульні і галаваломкі з мітынгоўцамі, беркутаўцамі і цітушкамі, ліхтарыкі з зоркамі Еўразвяза і ўкраінскімі гербамі, 3D-елка з плакатамі Еўрамайдана і даведнікі для тых, хто сочыць за жыццём у цэнтры, піша ўкраінскі партал «Весці».

Усяго некалькі дзён таму пратэстоўцы з вуліцы Грушэўскага сталі героямі гульні для смартфонаў - Angry Ukrainians (у перакладзе з ангельскай - «сярдзітыя ўкраінцы»).

Забава нагадвае вядомую на ўвесь свет Angry Birds, праўда, «страляць» ва ўкраінскай гульні трэба не птушкамі (як у аналагу), а мітынгоўцамі - кругленькімі чалавечкамі з жоўта-сінімі галовамі. «У кожным наступным узроўні «сярдзітыя ўкраінцы» разбіваюць то помнік Леніну з беркутаўцамі, то драўляную барыкаду ля стадыёна «Дынама» з цітушкамі. Ёсць там шчыты, аўтобусы праваахоўнікаў, спаленыя і звычайныя», - распавёў аўтар гульні, 23-гадовы Астап Ранжын. Ён кажа, што гульню ўжо спампавалі 20 тысяч чалавек. «Так што падумваем другую частку зрабіць платнай і браць па даляры за запампоўку», - кажа ён.

Дарэчы, гэта не адзіная гульня пра Еўрамайдан. «Ноч на Майдане» - не менш папулярны дадатак для гаджэтаў, дзе галоўны герой - жоўта-сіні шарык з казацкім чубам, які з-за барыкад страляе з Ак47 у ворагаў - «Беркут» і цітушак. Аўтар гульні апісвае галоўнага героя так: «Ён быў адным з тых, каму надакучыў спеў гімна і танцулькі на Майдане. Ён жадае больш рашучых дзеянняў». Тыя, хто не любяць ваяваць, могуць спампаваць галаваломку «Еўрамайдан», дзе трэба аб'яднаць тры аднолькавыя элементы і больш (сярод іх: «Беркут», унутраныя войскі, Бімба, Йолка, цітушкі) у лінію, каб яна знікла. Яшчэ адна пацешная гульня на хуткасць - UkrEuroRun. У ёй трэба дапамагчы казаку-асілку Туру дабрацца ў Кіеў на дапамогу актывістам, пераадолеўшы «Беркут».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках