5 траўня 2024, Нядзеля, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магія лічбаў ад Мясніковіча

16
Магія лічбаў ад Мясніковіча

З бюджэту на гэты год зніклі $ 2,5 мільярда на выплаты Беларуссю замежных пазык.

Выплаты краінай замежнай запазычанасці складуць амаль 34 трлн рублёў (3,6 мільярда даляраў), але сума, закладзеная ў бюджэце Беларусі на 2014 год на абслугоўванне дзяржпазыкі, утрая меншая і складае амаль 10 трлн (1,05 мільярда даляраў). Пра гэта гаворыцца ў законе Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год».

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў, што гэта звязана з непразрыстасцю фармавання дзяржбюджэту.

«Само абслугоўванне запазычанасці, гэта значыць адсоткі, гэта дзесьці мільярд даляраў у год. Гэта значыць беларусы павінны працаваць на мільярд даляраў, каб аддаць толькі адсоткі за крэдыты, якія ўзяў «ўсенародналюбімы» урад, Лукашэнкі і ягоныя памочнікі. Таму гэтыя адсоткі і павінны быць у бюджэце. Што да асноўнай сумы запазычанасці, то гэта лічбы, якія ўзгадняюцца з Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў. Таму з пункту гледжання наяўнасці гэтых параметраў у бюджэце, яны таксама павінны там быць. І калі чыноўнікі склалі бюджэт, а потым прыходзяць, круцяць пальцам і пытаюцца, куды занесці гэтую лічбу, то ім адказваюць: «Нікуды не заносіце, а проста пакіньце для ўзгаднення, бо Лукашэнка будзе браць два мільярды крэдыту ў Расеі, мільярд у кітайцаў, мільярд у карэйцаў і чатыры мільярды у эскімосаў», - падкрэсліў экспэрт.

На думку эканаміста, менавіта таму гэтыя лічбы і завісаюць.

«Так што гэта ўсяго толькі спецыфіка беларускага бюджэту, які не з'яўляецца дзяржаўным дакументам. Гэта проста нейкі зборнік табліц для «дэпутатаў», каб яны нічога не разумелі. Будзе іншая ўлада - будуць іншыя лічбы, адкрытасць і транспарэнтнасць», - упэўнены Леанід Заіка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках