30 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Тэрарысты хаваюцца за спінамі людзей

6
Турчынаў: Тэрарысты хаваюцца за спінамі людзей

Галоўная складанасць Антытэрарыстычнай аперацыі заключаецца ў тым, што тэрарысты хаваюцца за спінамі людзей.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падкрэслівае, што галоўнай задачай Антытэрарыстычныя аперацыі з'яўляецца абарона людзей. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Украина, піша liga.net.

Па словах Турчынава, галоўная складанасць Антытэрарыстычнай аперацыі заключаецца ў тым, што тэрарысты хаваюцца за спінамі людзей. "Тэрарысты, якія са зброяй захопліваюць адміністрацыйныя будынкі, хаваюцца за спіны людзей, падманутых расейскай прапагандай, і тых, якія знаходзяцца ў палоне сваіх ілюзій і проста ўцягнутыя ў гэтыя надзвычай небяспечныя як для краіны, так і для рэгіёну працэсы", - адзначыў ён.

Турчынаў падкрэсліў, што Антытэрарыстычную аперацыю спецыялісты праводзяць надзвычай адказна. "Іх многія крытыкуюць за тое, што яны дзейнічаюць нерашуча, але гэта не нерашучасць - гэта адказнасць за жыцці людзей. Таму што галоўная задача сёння - абараніць людзей. Абараніць ад велізарнай колькасці зброі і ад тых, хто гэту зброю ўзяў", - сказаў ён, дадаўшы, што большасць людзей, якія былі затрыманыя Нацыянальнай гвардыяй у Марыупалі, - гэта людзі, якія ўжо мелі судзімасць і прыцягваліся раней да крымінальнай адказнасці.

Старшыня ВР нагадаў, што ў адпаведнасці з прынятым рашэннем, усе, хто складзе зброю і вызваліць незаконна захопленыя адміністрацыйныя будынкі, не будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. "Гэта будзе фармат амністыі. Я вельмі спадзяюся, што гэтыя светлыя святы, свята Вялікадня дапаможа ўдыхнуць у людзей думку, што трэба аб'яднаць намаганні для абароны сваёй краіны. Трэба разам будаваць сваю краіну, незалежна ад таго, дзе мы жывем, на Усходзе ці на Захадзе - і незалежна ад таго, на якой мове мы гаворым", - сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках