29 красавiка 2024, панядзелак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінінградскія вытворцы: Беларусь - пірацкая дзяржава

28
Калінінградскія вытворцы: Беларусь - пірацкая дзяржава

Калінінградскія вытворцы тэлетэхнікі будуць трымацца далей ад «еўрапейскага Самалі» - Беларусі.

Пра гэта паведаміў «Росбалту» гендырэктар калінінградскай кампаніі «Телебалт» Віктар Барысенка.

«Мы памянялі лагістыку. Цяпер мы вывозім тэхніку праз прававыя дзяржавы Еўразвязу - Літву, Латвію. Сыходзім ад беларускага бязмежжа. Гэта крыху даражэй, але спакайней. І на адзінку прадукцыі не вельмі вялікая сума атрымліваецца. Да таго ж праз Беларусь атрымліваецца часам нават даўжэй, калі там ёсць вялікія чэргі», - сказаў прадпрымальнік.

Шкода калінінградскай кампаніі ў вытворчасці бытавой тэхнікі ад дзеянняў Беларусі складае 45 млн рублёў, нагадаў Барысенка. З ягоных слоў, цяпер ён спрабуе змагацца за свае грошы ў прававым полі. Ужо былі звароты ў беларускую пракуратуру і суды. Аналагічным чынам дзейнічаюць і астатнія калінінградскія вытворцы, якія страцілі тавар на мяжы. Прававую дапамогу аказваюць рэгіянальныя ўлады і Гандлёва-прамысловая палата. Агульная сума канфіскаванага тавару складае 242 млн рублёў.

«Мы яшчэ спрабуем вярнуць свае грошы, абскардзім пастанову. Але пакуль адказу ад беларускай пракуратуры няма. Нашы страты немагчыма раскідаць ці ўключыць у кошт тавару, у тэлебізнэсе ўсё жорстка. Мы ў вельмі дрэнным фінансавым становішчы знаходзімся, цяпер вядзем дыялог з атрымальнікам», - кажа бізнэсовец.

З ягоных слоў, падобнай сітуацыі проста не магло здарыцца ў «вялікай Расеі». «Беларусь - гэта пірацкая дзяржава, «еўрапейскае Самалі». У нас расейскі тавар, а яго проста ўзялі беларусы і забралі бандыцкім спосабам. Яны скарысталіся сітуацыяй, што мы за межамі Расеі і шантажуюць нас - гэта адказ на меры Рассельгаснагляду. Павінен быць цывілізаваны шлях з боку Беларусі. А з боку Расеі павінны быць нейкія дыялогі, заканадаўчыя акты», - падкрэсліў Барысенка.

Нагадаем, што ў снежні 2014 беларуская мытня канфіскавала электроніку і бытавую тэхніку, вырабленую ў Калінінградскай вобласці і адпраўленую ў Расею. Частка гэтай тэхнікі была выстаўленая на продаж у Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках