27 красавiка 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МПЗ растлумачылі, калі трэба плаціць падатак на запазычанасці

11
У МПЗ растлумачылі, калі трэба плаціць падатак на запазычанасці

У адпаведнасці з новымі правіламі выплаты падаткаў, якія ўвайшлі ў дзеянне з 2015 года, некаторыя ўзятыя ў пазыку сумы абкладаюцца падаткам.

Як паведамляе БелТА, міністэрства падаткаў і збораў патлумачыла, хто менавіта павінен выплачваць падатак з запазычанасці.

Па-першае, гэта тычыцца толькі фізічных асоб, якія атрымалі грошы ў пазыку або на ўмовах крэдыту ад іншых фізічных асоб (не ІП), замежных арганізацый, якія не маюць прадстаўніцтва ў Беларусі, а таксама ад замежных ІП. Па-другое, новыя правілы распаўсюджваюцца на тых, хто падаў падатковую дэкларацыю аб прыбытках.

Гаворка ідзе пра выпадкі, як тлумачаць у МПЗ, калі грамадзянін купіў нешта дарагое (машыну, жыллё і г.д.), але ягоныя асабістыя прыбыткі не пакрываюць выдаткі. Калі ў дэкларацыі ён паказвае, што набыццё зробленае з дапамогай пазыкі, то з сумы запазычанасці спаганяецца падаходны падатак.

Падаходны падатак не спаганяецца з запазычанасці ад беларускіх арганізацый і ІП, у тым ліку з крэдытаў, атрыманых у банках Беларусі і крэдытна-фінансавых арганізацыяў. Таксама грошы, запазычаныя ў блізкіх сваякоў, не абкладаюцца падаткам (муж і жонка, бацькі, дзеці, браты, сёстры, дзядулі, бабулі, унукі і блізкія сваякі мужа ці жонкі).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках