30 красавiка 2024, aўторак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падала ў ЕЗ афіцыйны запыт аб міратворцах

4
Украіна падала ў ЕЗ афіцыйны запыт аб міратворцах

Кіеў просіць ЕЗ пачаць кансультацыі аб накіроўванні на Данбас міратворчага кантынгенту.

Пра гэта ў сераду, 18 сакавіка, паведаміла ў Брусэлі прадстаўніцтва Украіны пры ЕЗ, паведамляе "Лiга.нет".

«Прадстаўніцтва Украіны пры ЕЗ афіцыйна перадало кіраўніцтву еўраінстытуцыі адпаведны зварот да Рады Еўрапейскага Звязу з просьбай належным чынам разгледзець гэтае пытанне і пачаць кансультацыі ў пытанні пачатку аперацыі ЕЗ у рамках агульнай палітыкі бяспекі і абароны», - гаворыцца ў тэксце звароту.

У сувязі з гэтым прадстаўнік Украіны пры ЕЗ Канстанцін Елісееў адзначыў, што аперацыя пад кіраўніцтвам ЕЗ будзе «садзейнічаць аднаўленню міру і стабільнасці на ўсходзе Украіны шляхам стварэння належных палітыка-бяспечных умоў для паспяховай імплементацыі Менскіх дамоўленасцей і падтрымкі дзейнасці спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ».

Нагадаем, раней кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заяўляў, што для паўнавартаснага разгортвання міжнароднай міратворчай місіі ў зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе спатрэбіцца ад шасці да сямі месяцаў.

18 лютага паводле вынікаў пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны стала вядома, што Украіна мае намер звярнуцца да ААН і ЕЗ з просьбай аб увядзенні міратворчага кантынгенту, каб спыніць «хранічнае парушэнне» спынення агню з боку расейскіх войскаў і наймітаў на Данбасе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках