29 красавiка 2024, панядзелак, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч заспявае для беларусаў у Вільні

Зміцер Вайцюшкевіч заспявае для беларусаў у Вільні
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ФОТА: BUDZMA.BY

6 чэрвеня ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Зміцера Вайцюшкевіча «Наша песня».

Гэта будзе першы «выязны» выступ артыста для беларускай публікі з бясплатнай візавай падтрымкай.

Зміцер Вайцюшкевіч - адзін самы яскравы прадстаўнік сучаснай беларускай нацыянальнай песні. На ягоным рахунку паўтара дзесяткі альбомаў і канцэртная праграма на вершы беларускіх паэтаў - Камоцкага, Рыгора Барадуліна, Някляева, Бураўкіна і іншых. А таксама замежных (японскіх, шведскіх, польскіх) паэтаў у перакладзе на беларускую. Многія нават жартуюць, што для папулярызацыі беларускай паэзіі і мовы Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым міністэрства культуры.

Праз актыўную грамадзянскую пазіцыю Зміцер двойчы (у 2004-2007 і 2011-2014 гадах) трапляў у неафіцыйныя спісы «забароненых» музыкаў, чые канцэрты ў Беларусі, роўна як і эфіры на радыё і ТВ, сустракаюць разнастайныя перашкоды, а таму ў сутнасці немагчымыя. Напрыклад, у кастрычніку 2014 Вайцюшкевіч даў першы за 3,5 года (пры гэтым аншлагавы) сольны канцэрт, але затым яшчэ два выступы ў Менску зноў былі сарваныя. Не бачачы іншых варыянтаў для сустрэчы з беларускай публікай, музыка наважыў даць першы ў сваёй кар'еры «выязны» канцэрт у Вільні. Выступ пройдзе ва ўтульнай залі Дома польскай культуры на 500 чалавек.

- Плануем вялікую двухгадзінную праграму з двух этапаў. Першы - прэм'ера новага альбома на вершы беларускіх паэтаў. Другі - лепшыя песні розных гадоў, - распавядае Вайцюшкевіч. - Гэта будзе прыгожае выступленне з поўным складам WZ-Orkiestra. Нягледзячы на ўсе знешнія абставіны, падтэкст у канцэрту, як і ў альбома, будзе пазітыўны, лірычны і жыццесцвярджальны. Вясна ж на дварэ!

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў, тэрмін дзеяння з 5 да 7 чэрвеня ўключна) паступяць у продаж у панядзелак 4 траўня а 10.00. Набыць іх можна толькі ў «Тэатральнай касе» па адрасе: Менск, вул. Калініна, д.5. Там жа праводзіцца рэгістрацыя на падачу дакументаў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Менск) і Генеральным консульстве (Горадня). Апошні тэрмін падачы - 29 траўня. Квіткі без візавай падтрымкі ўжо можна набыць у сістэмах Kvitki.by (Беларусь) і Bilietai.lt (Літва).

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - прэзентацыя альбома «Наша песня»

6 чэрвеня, Вільня, Дом польскай культуры. Адрас: Naugarduko gatve, 76. Пачатак а 19.00.

Кошт квіткоў: 400 тыс. руб. інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя: www.cartadorog.by, www.zagranicy.by.

Арганізатары: UAB «ZA GRANICY» (Літва), ПУП «Карта дарог» (Беларусь).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках