29 красавiка 2024, панядзелак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Авіяўдары РФ у Сірыі забілі больш за 65 чалавек, сярод іх дзеці

20
Bild: Авіяўдары РФ у Сірыі забілі больш за 65 чалавек, сярод іх дзеці

Паводле звестак сірыйскіх арганізацый, якія назіраюць за выкананнем правоў чалавека, загінула не менш за 27 чалавек.

У выніку расейскіх авіяўдараў у Сірыі ў сераду загінулі дзясяткі людзей, у тым ліку - мірныя жыхары, жанчыны і дзеці. Пра гэта паведамляе Bild са спасылкай на паведамленні мясцовых праваабаронцаў і актывістаў, піша "Украінская праўда".

"Таксама ў правінцыях Хомс ды Ідліб адбыліся цяжкія ўдары па гарадах і вёсках, якія ўтрымліваюцца сірыйскай апазіцыяй. Паводле звестак сірыйскіх арганізацый, якія назіраюць за выкананнем правоў чалавека, загінула не менш як 27 чалавек. Актывісты ў Сірыі паведамляюць пра больш чым 65 загінулых, сярод іх жанчыны і дзеці", - піша выданне.

Выданне адзначае, што баевікоў Ісламскай дзяржавы ў гэтых гарадах няма.

Паводле паведамленняў, расейскія бамбавікі "Сухой" атакавалі гарады групамі з двух ці чатырох самалётаў, іх часта фіксавалі на відэа.

Пры гэтым выкарыстоўваліся бомбы і ракеты што былі значна мацнейшыя за тыя, якія выкарыстоўвае армія Башара Асада, адзначае выданне.

Перад нападамі і падчас іх над гарадамі правінцыі Хомс кружлялі беспілотнікі.

Таксама ў сетцы з'явіліся відэа, на якіх, магчыма, паўстанцы спрабуюць збіць расейскія самалёты падчас атакі.

Нагадаем, у сераду Пуцін атрымаў дазвол ад Савета Федэрацыі на выкарыстанне войскаў у Сірыі. Праз некалькі гадзін пасля гэтага расейская авіяцыя пачала бамбіць сірыйскія гарады, у якіх дзейнічаюць паўстанцы.

У той жа час Мінабароны Расеі заявіла, што змагаецца менавіта з Ісламскай дзяржавай у Сірыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках