Навіны за 14.01.2008
14.01.2008
Во Франции заморожены счета управделами Путина
19:18, — Палітыка
Во Франции по иску швейцарской компании Noga заморожены счета российских учреждений и государственных компаний. Счета находились в VTB-Bank Europe. Об этом, как передает NEWSru.com, сообщается в акте приставов, имеющемся в распоряжении РИА "Новости".
За мяжу не выпусцяць паўкраіны?
36
19:05, — Грамадства
Зборам звестак, якія паступаюць з судоў аб грамадзянах Беларусі, якім часова абмежаваны выезд за межы краіны, будзе займацца міністэрства юстыцыі.
Зьбітую міліцыянтамі дзяўчыну суд пакараў буйным штрафам
8
17:32, — Палітыка
30 базавых велічынь прысудзілі полацкай маладафронтаўке Кацярыне Салаўёвай, абвіначанай у нанясеньні некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам два месяцы таму.
Зьміцер Дашкевіч атрымлівае сотні лістоў падтрымкі
1
16:36, — Палітыка
Вязень Шклоўскай калёніі Зьміцер Дашкевіч сустрэўся з бацькамі падчас доўгатэрміновага спатканьня. Старэйшыя Дашкевічы спадзяюцца, што наступным разам убачаць сына ўжо на волі.
Год страчаных магчымасцяў
5
16:32, — Палітыка
Заява Міністэрства замежных спраў пра выхад стасункаў Беларусі і Еўразвяза на якасна новы ўзровень – адкрытая выдумка, лічыць міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў. «Незразумела, якую мэту пераследуе беларускі МЗС, робячы такія заявы, бо іх нават складана назваць напалову праўдай. Гэта адкрытая выдумка і спроба намаляваць карцінку, якой ў прыродзе не існуе. Ці тое МЗС такім чынам спрабуе сябе ўпэўніць, што ўсё добра, ці тое хоча паказаць Лукашэнку, як яны добра працуюць на словах», – лічыць Саннікаў.
Начальніка ДАІ Менска адправілі ў адстаўку
8
15:26, — Грамадства
Адпраўлены ў адстаўку начальнік УДАІ Менгарвыканкама палкоўнік міліцыі Васіль Бульбянкоў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў панядзелак у ГУУС Менгарвыканкама.
У туберкулёзным шпіталі хворыя галадаюць у знак пратэсту
19
13:44, — Палітыка
Пацыенты Рэспубліканскага туберкулёзнага шпіталя ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці просяць дапамогі. Яны знаходзяцца ў жахлівых умовах. Сёньня цэлы шпіталь адмовіўся ад прыняцьця ежы.
Встань, страна! Довольно страха!
43
12:54, — Палітыка
У ноч з 13 на 14 студзеня шмат хто з абанентаў сотавай сувязі атрымалі незвычайнае віншаванне з старым новым годам.
Арышты працягваюцца
2
12:26, — Палітыка
На 15 сутак за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.
Беларусаў прымусяць вучыць гішпанскую мову – для працы ў Венесуэле
13
12:06, — Грамадства
У Беларусі неабходна пачаць падрыхтоўку інжынераў і будаўнікоў з веданнем гішпанскай мовы. Такую думку выказаў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на рэспубліканскай нарадзе працаўнікоў сістэмы адукацыі.
Аляксандр Патупа: «Дзеянні ўлад неадэкватныя і празмерна жорсткія»
4
11:54, — Палітыка
Не паспела грамадскасць абмеркаваць нашумелую акцыю прадпрымальнікаў, як Міністэрства юстыцыі прадэманстравала хуткасць сваёй рэакцыі, падаўшы ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва».
АГП могуць закрыць
4
11:43, — Палітыка
Запыт Міністэрства юстыцыі да АГП з нагоды ўдзелу яе лідэра Анатоля Лябедзькі ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў можа служыць пачаткам фармальнай працэдуры ліквідацыі партыі. Такую магчымасць не выключыў намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук.
На Камароўцы ў Менску чэргі і пустыя прылаўкі
2
11:39, — Эканоміка
Камароўскі рынак у Менску звычайна бойкае месца. Але ў пятніцу гандлёвыя месцы былі не такімі ажыўленымі. Зіхацелі пустыя прылаўкі, дзе працавалі адна-дзве кропкі. Ранейшая атмасфера толькі ў мясных радах. Малочныя, хлебныя і агароднінныя рады запоўненыя ледзь як напалову, піша «КП в Беларуси».
БТ усхваляе СМЕРШ, які зьнічтожыў сотні тысяч беларусаў
10
11:11, — Палітыка
Чатырохсэрыйны тэлефільм “СМЕРШ” паказаў першы канал беларускага тэлебачаньня. Яго здымалі ўвосень 2006 году ў Горадні.
Міліцыя схапіла журналістаў пасля інтэрв'ю з апазіцыйным палітыкам
17
10:52, — Палітыка
Пасля інтэрв'ю з сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, эканамістам Паўлам Данейкам ў Менску былі затрыманыя журналісты Уладзімір і Галіна Самойлавы і тэлеаператар Валеры Булдык. У выніку затрымання і ператрусу прадстаўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру.
Хочешь жить — умей бороться
9
10:35, Ирина Халип, “Новая газета” — Палітыка
Акция протеста предпринимателей в Минске в минувший четверг продолжалась больше пяти часов.
«21 студзеня на Плошчы нас зьбярэцца яшчэ больш!»
74
10:12, — Палітыка
На гэты дзень на свабодзе засталіся толькі двох з шасьці арганізатараў пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня – Аляксандр Таўстыка і Віктар Крываль. Але сёньня яны заяўляюць, што 21 студзеня пратэст прадпрымальнікаў будзе яшчэ больш масавым.
Беларускі рубель самы ненадзейны ва ўсім СНД
2
9:52, — Палітыка
Беларусь застаецца лідэрам сярод краін былога СССР па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра. Такі вынік праведзенага БелаПАН аналізу афіцыйных валютных курсаў на 1 студзеня 2008 года да даляра.
КДБ правёў ператрус у кватэры журналіста «Белсата»
9:48, — Палітыка
12 студзеня ў Гомелі ў кватэры сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Падсасоннага супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус.
Бел-чырвона-белы сцяг у гонар героя Беларусі
1
9:22, — Палітыка
Адвячоркам нядзелі, прыкладна а 20-й гадзіне, над пяціпавярховым будынкам па вуліцы Герцана ў Віцебску залунаў беларускі нацыянальны сцяг.
Барацьба за свабоду палітвязьняў ідзе кожны дзень (Фота)
9:18, — Палітыка
Расьцяжка зь лёзунгам “Свабоду Фінькевічу!” была вывешаная актывістамі “Маладога Фронту” на гмаху па Партызанскім праспэкце ў Менску. Маладафронтаўцы такім чынам працягваюць сваю штодзённую кампанію за вызваленьне аднаго са сваіх лідэраў.
Затрыманых дэманстрантаў катуюць голадам і холадам
1
9:02, — Палітыка
12 студзеня праваабарончым і моладзевым арганізацыям атрымалася перадаць перадачы большасці з асуджаных удзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 10 студзеня. Ужо а 10 гадзіне раніцы ля ўваходу ў турму з’явілася чарга з сваякоў і сяброў затрыманых.
Джордж Буш назваў Іран галоўным спонсарам сусветнага тэрарызму
8:53, — Палітыка
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш назваў Іран пагрозай сусветнай бяспецы і галоўным спонсарам тэрарызму. Выступаючы 13 студзеня ў Абу-Дабі, ён падкрэсліў, што ЗША і іх арабскія саюзнікі павінны разам супрацьстаяць зыходзячай ад Тэгерана небяспецы, "пакуль не стала занадта позна", паведамляе NEWSru.com.
Памёр намеснік дырэктара кампаніі БелаПАН Юры Шырокі
2
8:42, — Грамадства
13 студзеня раптоўна сканаў намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юры Шырокі. Яму было ўсяго 36 гадоў. Прэс-цэнтр Хартыі’97 выказвае спачуванне блізкім, сябрам і калегам Юрыя Шырокага.
Вязні Акрэсціна абвяшчаюць галадоўку
3
8:34, — Палітыка
Аднаго з лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да 15 сутак арышту. У знак пратэсту асуджаны абвясціў галадоўку.




