29 красавiка 2024, панядзелак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Wall Street Journal: Долю Керымава прададуць інвестару з Расеі

7
Wall Street Journal: Долю Керымава прададуць інвестару з Расеі

Доля Сулеймана Керымава ва «Уралкаліі», хутчэй за ўсё, будзе прададзеная інвестару з Расеі.

Набытчыкам пакета Сулеймана Керымава ў ААТ «Уралкалій», найбуйнейшым сусветным вытворцы хлорыстага калію, хутчэй за ўсё, будзе інвестар з Расеі, нягледзячы на наяўнасць цікавасці з боку замежных інвестараў, піша дзелавое выданне Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па словах суразмоўцаў газеты, Крэмль даў зразумець патэнцыйным пакупнікам, што пасля набыцця акцый кампаніі будзе неабходна аднавіць супрацоўніцтва з Беларуссю. Што датычыцца планаў саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава, чыя доля складае 21,75% акцый, то ён мае намер прадаць іх па сумленным кошце, перадае «Прайм».

Размовы пра тое, што Керымаў хоча прадаць свой пакет у кампаніі, ідуць з тых часоў, як СК Беларусі на пачатку верасня прад'явіў яму абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Сярод прэтэндэнтаў на куплю застаюцца група «Анэксім» Міхаіла Прохарава, «Нарнікель», банк «Расея » і прадпрымальнік Аркадзь Ротэнберг, які ўжо валодае актывамі ў галіне мінугнаенняў.

У мінулую суботу Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што патэнцыйныя пакупнікі долі ва «Уралкаліі» жадаюць супрацоўнічаць з «Беларуськаліем». Пакуль жа Беларусь, паводле яго слоў, ажыццяўляе продаж калійных угнаенняў самастойна.

«Уралкалій» у канцы ліпеня спыніў супрацоўніцтва з «Беларуськаліем» у частцы сумесных продажаў і вырашыў змяніць стратэгію, яны сфакусаваліся на павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці. Адной з галоўных прычын разрыву адносінаў называліся несанкцыянаваныя продажы «Беларуськаліем» калійных угнаенняў у абыход БКК.

Фота Арцёма Галашчапава для Forbes

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках