27 красавiка 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менчанкі з-за сына канфіскавалі BMW 520

82
У менчанкі з-за сына канфіскавалі BMW 520

У менчанкі з-за сына, які два разы трапіўся за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, канфіскавалі дарагі аўтамабіль.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Менска Алена Волчак.

33-гадовы менчук быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы яшчэ вясной 2013 года. 15 красавіка ён, кіруючы аўтамабілем Audi A8, на вуліцы Панамарэнкі здзейсніў сутыкненне з двума машынамі, якія рухаліся ў спадарожным кірунку. У аварыі ніхто, на шчасце, не пацярпеў. Аднак экспертыза выявіла, што кіроўца Audi сеў за руль у стане алкагольнага ап'янення. Вынік агляду паказаў 1,48 праміле. Тады ў дачыненні да кіроўцы былі складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы, яго пазбавілі права на кіраванне ўсімі відамі транспартных сродкаў у сукупнасці на чатыры гады. Мужчына з такім пакараннем не пагадзіўся і нават спрабаваў яго абскарджваць.

Зрэшты, усяго праз 9 месяцаў яго зноў затрымалі за рулём у п'яным выглядзе. На гэты раз на дарагой BMW 520 2008 года выпуску. Мужчына, як ён пазней сам патлумачыў у судзе, піў піва яшчэ з вечара, а на наступны дзень адправіўся ў краму за дадаткам. Пра відавочна нецвярозага кіроўцу ў ДАІ паведамілі відавочцы. BMW затрымалі, агляд выявіў у кіроўцы 1,33 праміле.

Аказалася, што дарагая машына належыць маці затрыманага. Першапачаткова яна сцвярджала, што не ведала аб пазбаўленні сына правоў кіроўцы, аднак затым прызнала, што гэта было ёй вядома. У судзе яна распавяла, што ў дзень затрымання пакінула машыну ў двары, а сама сышла. Калі жанчына вярнулася дадому, аўто ўжо не было. Цяпер машына канфіскаваная. Яе сына суд прыгаварыў да папраўчых работ тэрмінам на два гады з утрыманнем 20% заработнай платы ў даход дзяржавы, а таксама да пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках