27 красавiка 2024, Субота, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Райдэр Робі Уільямса: 280 ручнікоў, 6 вогнетушыцеляў і 30 канап

10
Райдэр Робі Уільямса: 280 ручнікоў, 6 вогнетушыцеляў і 30 канап

Робі Уільямс прыедзе з канцэртам на Мінск-арэну 15 красавіка ў рамках трыумфальнага сусветнага тура Let Me Entertain.

Перад гэтым ён наведае Санкт-Пецярбург і Маскву, з нагоды чаго журналісты расейскага GQ вывучылі спіс патрэбнага мінімуму для тура брытанскага спевака.

Ручнікі, пакоі, лёд і колькасць канап, якой выстарчыла б на цэлую мэблевую фабрыку. Райдэр аднаго з самых вядомых брытанскіх спевакоў не вылучаецца дзіўнымі ці вытанчанымі замовамі, але Робі бярэ колькасцю. Так што ў канчатковым выніку вы ўсё адно, хутчэй за ўсё, спытаеце: "Навошта яму ўсё гэта?":

280 ручнікоў, 6 вогнетушыцеляў і 4 розныя брытанскія газеты.

3 асабістыя грымёркі, 6 пакояў для персаналу і 5 офісаў.

Некалькі чалавек для суправаджэння васьмі мэнэджараў, уласны стыліст, асабістая масажыстка, а таксама 6 кухараў і 6 целаахоўнікаў.

Асобная грымёрка для бацькі Робі, які не проста ездзіць са спеваком ва ўсе туры, але і выступае ў якасці яго бэк-вакаліста.

У кожнай грымёрцы павінна быць два люстэркі з падсветкай - настольнае і ў поўны рост.

30 канап.

6 літраў малака, 24 пончыкі, кілаграм грыбоў і памідораў, і 48 яек.

50 кг лёду, 20 кг трэба нарыхтаваць у ноч напярэдадні, а астатнія 30 - апоўдні.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках