30 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Санкцыі - найлепшы шлях, каб змяніць паводзіны Расеі

МЗС Польшчы: Санкцыі - найлепшы шлях, каб змяніць паводзіны Расеі

На змену палітыкі Расеі ў дачыненні да Украіны можна паўплываць толькі падаўжэннем санкцый супраць Масквы.

Пра гэта ў Варшаве падчас канферэнцыі на тэму акупацыі Крыму заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Артур Новак-Фар, піша "Укрінформ".

"Працяг палітыкі санкцый з'яўляецца найлепшым шляхам, каб змяніць паводзіны Расеі", - заявіў Новак-Фар, дадаўшы, што гэта з'яўляецца пазіцыяй польскага замежнапалітычнага ведамства, пра якую заяўляў кіраўнік МЗС РП Гжэгаж Схетына.

Польскі дыпламат назваў акупацыю Крыма відавочным парушэннем міжнароднага права. "Гэта быў першы выпадак у міжнародным праве пасля Другой сусветнай вайны, калі адна краіна акупавала тэрыторыю другой", - падкрэсліў ён.

З ягоных слоў, выкарыстанне Масквой аргументу што да акупацыі Крыму, які абапіраецца на права народа на самавызначэнне, не мае падстаў.

Ён таксама адхіліў сцвярджэнне Масквы, што такім жа чынам была абвешчаная незалежнасць Косава.

"У Косаве была зусім іншая сітуацыя. У выпадку Косава пад пагрозай было жыццё грамадзян правінцыі. Гэта сапраўды не выпадак Крыму", - адзначыў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках