8 траўня 2024, Серада, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗАТ «Атлант» адпраўляюць на прымусовыя вакацыі

15
ЗАТ «Атлант» адпраўляюць на прымусовыя вакацыі
ФОТА: BELARUS.BY

У траўні заводы прадпрыемства будуць прастойваць больш за тыдзень.

Чытач charter97.org паведаміў аб дадатковых выходных на ЗАТ «Атлант». Ён даслаў у рэдакцыю копію загаду, датаванага 14 красавіка, які аб'яўляе аб прастоі на прадпрыемстве «ў мэтах захавання плацежаздольнасці і эканамічнай устойлівасці арганізацыі».

8, 22, 25 - 29 траўня абвяшчаюцца непрацоўнымі днямі для работнікаў Менскага завода халадзільнікаў і Завода бытавой тэхнікі (акрамя вытворчасці пральных машын). Дні прастояў будуць аплачаныя па тарыфе 2/3 усталяванай тарыфнай стаўкі паводле штатнага раскладу.

Таксама, працоўныя дні 15 і 16 траўня пераносяцца на 27 чэрвеня і 18 ліпеня.

Нагадаем, у апошні час многія прадпрыемствы пераводзяць на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць працаўнікоў пісаць заявы аб адпачынках за свой кошт. Так, толькі на пачатаку сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Мінскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках