Палітвязень Сяргей Парсюкевіч
Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча да 2,5 год калоніі агульнага рэжыму. Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Менску 4 сакавіка нібыта за «гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі». Справа ў тым, што неўзабаве да гэтага Парсюкевіч быў арыштаваны за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску і асуджаны да 15 сутак арышту, якія прадпрымальнік адбыў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Па сведчанні Парсюкевіча, 21 студзеня ён быў жорстка збіты супрацоўнікам спецпрыёмніка Аляксандрам Дулубам. Пазней гэты міліцыянт, каб пазбегнуць абвінавачванняў у перавышэнні паўнамоцтваў, сам абвінаваціў Сяргея Парсюкевіча ў тым, што арыштант яго збіў.
3.03.2008
Супраць зьбітага міліцыяй прадпрымальніка завялі крымінальную справу
3
18:35, — Палітыка
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча паводле 364 артыкула (гвалтоўныя дзеяньні супраць міліцыянта).
30.01.2008
Экс-маёра міліцыі збівалі былыя калегі (фота)
17
17:11, — Палітыка
Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, вызвалены пасля арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, змушаны быў адразу звярнуцца да медыкаў.
29.01.2008
Зьбітага ў турме актывіста абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта
10:00, — Палітыка
Сяргей Парсюкевіч, вызвалены з менскага Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў пасьля арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня, мусіў адразу зьвярнуцца да мэдыкаў.
18.01.2008
Хуткая дапамога прыязджае на Акрэсціна кожны дзень
4
9:06, — Палітыка
Хуткую дапамогу да тых, хто быў затрыманы пасля акцыі пратэсту 10 студзеня, на Акрэсціна выклікаюць практычна кожны дзень. Як паведамляе адвакат Вера Страмкоўская, учора тэрміновая медыцынская дапамога запатрабавалася Сяргею Парсюкевічу. У яго здарыўся прыступ астмы на фоне высокай тэмпературы.
14.01.2008
Арышты працягваюцца
2
12:26, — Палітыка
На 15 сутак за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.
12




