Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 26.10.2007
-
18:14 Отменен приговор суда в отношении демократической активистки
Минский городской суд отменил приговор, вынесенный судьёй Татьяной Павлючук в отношении активистки кампании "Jeans - за свободу" Татьяны Тишкевич.
-
17:23 Палітвязень Артур Фінькевіч трапіў у СІЗА 5
На моладзевага актывіста Артура Фінькевіча заведзена крымінальная справа. Да суда ён прабудзе ў магілёўскім следчым-ізалятары. Пра гэта паведаміла адвакат палітвязьня Ганна Рыбалка. Паводле яе слоў, актывіста, які адбывае пакаранне на “хіміі” у Магілёве за палітычнае графіці, затрымалі сёння ранкам.
-
17:14
Лукашэнка: Беларусь – «сэрца» Еўропы
11
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Еўропа не ідзе на дыялог з Беларуссю, а размаўляе ва ўльтыматыўнай форме. Тым не менш, ён упэўнены, што Еўропа не зможа «паўнавартасна жыць» без Беларусі.
-
17:07 Уладзімір Арлоў: «Нашы продкі заўсёды змагаліся за Свабоду»
У грамадскай думцы пашырана меркаванне пра тое, што беларускі народ талерантны і памяркоўны. Сапраўды беларусы гістарычна вельмі спакойна, па-еўрапейску ставяцца да правоў на свабоду сумлення, веравызнання, нацыянальнага вызначэння іншых людзей. Але мала хто ведае, што наш народ цягам стагоддзяў самааддана змагаўся за свае правы на Свабоду і нацыянальную незалежнасць.
-
17:06 Габрэйскія могілкі разбураныя ў Берасьці, Бабруйску, Магілёве, Шклове і Барысаве 3
У Берасьці, Бабруйску і Барысаве дасьледуюць крымінальныя справы паводле фактаў вандалізму на габрэйскіх могілках. Разам, паводле зьвестак Зьвязу габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў Беларусі, сёлета пашкодзілі больш як трыццаць памятных знакаў і помнікаў габрэям. Што робіцца цяпер на месцах, каб спыніць гэты вандалізм?
-
16:27 Себе навредить, чтоб искусству досадить
Что бы ни происходило в политической жизни России за последние 20 лет, искусство ощущало себя полностью свободным. В стране, где государство традиционно с настороженностью следило за искусством, и направляло его в своих интересах, эта свобода казалась подарком судьбы.
-
16:17
У Беларусь едзе прэм'ер-міністр Кітая
Прэм'ер-міністр Кітая Вэнь Цзябао наведае з візітам Менск 5 лістапада, паведаміў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім намеснік міністра камерцыі КНР Юй Гуанчжоу, які ўзначальвае кітайскую дэлегацыю на пасяджэнні Міжурадавай беларуска-кітайскай камісіі.
-
16:15 Трэнер моладзевай зборнай Беларусі па хакеі ў СІЗА
На мінулым тыдні ў Гомелі праваахоўнымі органамі быў затрыманы настаўнік фарм-клуба "рысяў" і моладзевай (U-20) зборнай Беларусі Дзмітрый Краўчанка. Пра прычыны арышту распавёў начальнік РУУС Новабеліцкага раёна Гомеля Дзмітрый Шваеў:
-
15:20 Акцёры з Польшчы і Ізраіля адмовіліся прыехаць у Беларусь
26 кастрычніка ў Менску стартуе 3 Міжнародны фэст “Панарама”. Варта адзначыць, што ад удзелу ў фэсце адмовіліся тэатральныя калектывы з Варшавы і Ізраіля. Аднак арганізатары гэты факт не афішуюць.
-
14:45
Раманчук: «Гэта не любоў да прадпрымальнікаў. Гэта проста гвалт»
Беларускія ўлады ўяўлення не маюць, якім павінен быць статус беларускага прыватнага малога бізнэсу, а таму прымушаюць індывідуальных прадпрымальнікаў перарэгістроўвацца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, плодзяць «трыста другія» і «семсот шасцідзесятыя» ўказы, уносяць і адклікаюць закон аб падтрымцы малога бізнэсу. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з АФН эканаміст Яраслаў Раманчук.
-
14:31
Праваабаронцам прыйдзецца працаваць у падполлі
Вярхоўны суд Беларусі абвесьціў рашэньне адносна скаргі незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Вясна» да Міністэрства юстыцыі.
-
14:28 Беларусаў могуць вызваліць з маскоўскай турмы
25 кастрычніка гарадскі суд г. Масквы (Расія) вызваліў беларуса Пятра Ждановіча, які больш чым год назад быў арыштаваны ў выніку правакацыі расійскіх спецслужбаў. Супрацоўнік расійскай спецслужбы, пад выглядам хворага на бранхіт, папрасіў Ждановіча прывезці таблеткі ад кашлю “Тусал”, якія свабодна прадаюцца ў Беларусі.
-
14:18
Расплата неотвратима
Министерство образования подготовило и представило на согласование в Совмин новый проект Положения о распределении выпускников учреждений образования, которые получили высшее образование за счет средств республиканского бюджета. Идет также работа над пересмотром Положения о возмещении средств, затраченных на обучение.
-
14:02 Лукашэнка: Пра антысемітызм у Беларусі кажуць толькі ворагі 20
"Калі хтосьці скажа, што ў Беларусі квітнее антысемітызм або мы прыгнятаем тут мусульманскае насельніцтва, вы гэтаму не верце", – заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка на сустрэчы з удзельнікамі міжнароднай навуковай канферэнцыі "Дыялог хрысціянства і ісламу ва ўмовах глабалізацыі".
-
13:20 Дапаможам Фідэлю зброяй?
Куба зацікаўленая ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве з Беларуссю, пра што заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Кубы ў Беларусі Амар Медына Кінтэра, паведамляе Інтэрфакс.
-
12:35
Улады не губляюць надзеі атрымаць расейскія грошы
Беларусь усё яшчэ разлічвае атрымаць у гэтым годзе расейскі стабілізацыйны крэдыт у 1 млрд. даляраў.
-
12:26 Козік размаўляе сам з сабою…
Кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі вокамгненна адрэагавала на заяву лідэра Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука з нагоды парушэння рэгламенту працы Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
-
12:19
Ирина Кашталян: «Человека могли арестовать только для того, чтобы помыть пол в милиции»
1
Реальная жизнь белорусов послевоенного периода сильно отличалась от той, какой ее изображала советская пресса. В этом убедилась историк Ирина Кашталян, диссертацию которой «Штодзённае жыццё беларускага грамадства (1944 - 1953)» белорусская Высшая аттестационная комиссия так и не приняла.
-
11:45 Каталіцкая царква правядзе самую масавую беатыфікацыю ў сваёй гісторыі
Рыма-каталіцкая царква 28 кастрычніка правядзе самую масавую ў гісторыі каталіцызму беатыфікацыю. Як паведамляюць інфармагенцтвы, 498 пакутнікаў, якія загінулі падчас пераследу па рэлігійнай прыкмеце ў грамадзянскую вайну ў Гішпаніі ў 1930-я гады, будуць прылічаныя Папам Рымскім да блажэнных.
-
11:17 Цана на газ «ударыць» па тарыфах на ЖКГ 5
У сувязі з павелічэннем цэнаў на з 2008 года на расейскі газ з 2008 года ў Беларусі будуць павялічаныя тарыфы на цеплавую і электраэнергію, заявіў сёння ў Менску, адказваючы на пытанні «дэпутатаў» віцэ-прэм'ер урада Андрэй Кабякоў.
-
11:03
За безбілетны праезд – пад суд?
6
Паслугамі грамадскага транспарту карыстаюцца да 80 працэнтаў сталічных жыхароў. Пры гэтым транспартнікі лічаць, што траціна пасажыраў не плаціць за праезд. Сістэму аплаты з дапамогай кампосцера ў Міністэрстве транспарту называюць безнадзейна састарэлай. У гэтай сувязі спецыяльна створаная працоўная група прыступіла да распрацоўкі розных сістэм кантролю – аж да суду над безбілетнікамі.
-
10:34 Генетыкі пацвердзілі: Беларусы – еўрапейская нацыя 23
Беларусы – выключна еўрапейская нацыя. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія цягам аднаго з паловай года даследавалі гэтае пытанне.
-
10:34 Альберт Гор убачыў «вірусы свабоды» ў Беларусі 7
Былы віцэ-прэзідэнт ЗША і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2007 года Альберт Гор назваў "вірусам свабоды" выхад кампаніі "Telekom Austria" на беларускі рынак. Пра гэта ён заявіў 24 кастрычніка ў Вене, паведамляе аўстрыйскае інфармагенцтва APA.
-
10:33 Жыхары Бабруйска абураныя выказваньнямі Лукашэнкі 14
Выказваньні Александра Лукашэнка наконт габрэяў увесь свет назваў “антысэміцкімі”. Заявы пратэсту зрабілі МЗС Ізраіля, Дзярждэпартамент і Кангрэс ЗША, Парламенцкая асамблея Рады Эўропы, габрэйскія аб’яднаньні Эўропы, Расеі і Беларусі. Паводле гэтых заяваў, словы беларускага кіраўніка, якія прагучалі на сустрэчы з расейскімі журналістамі 12 кастрычніка, выклікаюць трывогу. А як адрэагавалі на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі жыхары Бабруйску, пра якіх Лукашэнка сказаў, што яны нібыта жылі “ў брудзе”?
-
10:32 Любамір Рэгак: «Амністыя была б зручным і бязбольным вырашэннем пытання аб палітвязнях»
«Наконт палітвязняў паміж беларускімі ўладамі і міжнароднай супольнасцю існуюць рознагалоссі: ёсць палітвязні ў краіне ці няма. З прычыны таго, што гэтая тэма ўвесь час паднімаецца, відаць, што ніводны бок пакуль не гатовы ісці на кампраміс у гэтым пытанні. Амністыя, якая мае быць, у гэтым кантэксце была б зручным і бязбольным вырашэннем спрэчкі, што з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай у пабудове нармальных стасункаў Беларусі з Еўразвязам», – заявіў часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97, каментуючы прыняцце “палатай прадстаўнікоў” у двух чытаннях закона “Аб амністыі”. Амбасаду Славакіі, нагадаем, прадстаўляе ў Беларусі Еўрапейскі Звяз.
-
10:23 Владимир Кудинов: «За меня не будет стыдно моим детям и внукам...»
Есть люди, которые, хотя и выпали из поля зрения, но их фамилии, имена и поступки постоянно держатся в нашей памяти. К таким относятся, например, Владимир и Зоя Кудиновы, которые не один год жили и трудились в Ивацевичах. Несколько лет назад они вынуждены были оставить Беларусь и переехать в Крым, чтобы с нуля начать жизнь на новом месте. Начать после того, как весь бизнес, созданный тяжелыми усилиями на протяжении длительного времени, был уничтожен, а самому Владимиру пришлось провести за решеткой целых четыре года.
-
10:17 Затрыманы падпалкоўнік Мінабароны
У Менску ў службовым кабінеце нібыта ў момант атрымання хабару затрыманы падпалкоўнік Міністэрства абароны Беларусі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Падрабязнасці высвятляюцца.
-
10:08
Прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў супярэчыць Канстытуцыі
У Беларусі заведзена 65 грамадзянскіх справаў па факце непрыбыцьця да месца разьмеркаваньня выпусьнікоў ВНУ. Вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што інстытут разьмеркаваньня – гэта савецкі атавізм, калі людзі прымусова накіроўваюцца на працу. Пры гэтым правабаронца спасылаецца на беларускую Канстытуцыю, паводле якой праца – гэта не абавязак, а права грамадзяніна.
-
10:06 Придут ли бульдозеры к новым коттеджам?
По поручению Александра Лукашенко Комитет государственного контроля Республики Беларусь провел масштабную проверку соблюдения «на местах» земельного, лесного и природоохранного законодательства. Контролеров, в составе специально созданных групп «отработавших» каждый сельсовет, в числе прочего интересовала правомерность выделения и использования земельных участков, а также законность ведущегося на них строительства. Результаты проверки ошеломили даже самих проверяющих: такого количества нарушений не ожидал никто. Только по Брестской области выявлено 126 случаев нарушения природоохранного и 1330 - земельного законодательства.
-
9:47
7 гадзін на допыце ў псіхіятраў
6
Актывіста “Маладога Фронта” Андрэя Цянюту 25 кастрычніка праверылі нібыта на наяўнасць псіхічнага здароўя. Пасля ягонага наведвання мясцовага КДБ Цянюту адвезлі ў псіхіятрычны шпіталь пад Гомелем, дзе актывіст правёў 7 гадзін.
-
9:43 Зьміцер Саўка: Да забароненых бел-чырвона-белага сьцягу і «Пагоні» далучыцца «тарашкевіца»
24 кастрычніка «палата прадстаўнікоў» у першым чытаньні прыняла законапраект “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі”. Якія зьмены ў беларускую мову нясе гэты закон? Ці можа ён дапамагчы ўзьняць статус беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай? На гэтыя ды іншыя тэмы «Радыё Свабода» гутарыла зь філёлягам Зьмітром Саўкам.
-
1:23
Беларуси грозит очередная пресс-конференция Лукашенко?
4
Белорусские власти организовали очередной пресс-тур, на этот раз для представителей 15 украинских СМИ. Цель поездки - знакомство с экономическим потенциалом Беларуси.
-
0:32 Российские СМИ: Несмотря на реверансы, ухудшение отношений с Беларусью неизбежно 2
В минувший вторник российский министр обороны Анатолий Сердюков назвал Беларусь основным партнером России "по противостоянию внешнеполитическим угрозам". По словам Сердюкова, странам необходимо более интенсивное военное взаимодействие в свете расширения НАТО на Восток и планов развертывания американской ПРО в Чехии и Польше. РФ продолжит поставлять вооружение и военную технику в соседнее государство на льготных условиях и в кратчайшие сроки. Стороны также ведут переговоры о создании единой системы ПВО и единой группировки ВВС на западном направлении, пишет российская газета «Московские новости».