9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архіўныя матэрыялы

Навіны па даце

Навіны за 25.09.2007

  • 23:23 Прэс-канферэнцыя ў сувязі з арыштам Віктара Івашкевіча

    26 верасня ў 12.40 ва Управе БНФ па адрасе Машэрава, 8 (былая Варвашэні) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная арышту старшыні аргкамітэта Еўрапейскага Марша і намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча. У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел сябры аргкамітэта Еўрапейскага Марша.

  • Віктара Івашкевіча арыштавалі за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша
    23:14 Віктара Івашкевіча арыштавалі за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша
    3

    Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша, намеснік кіраўніка Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і намеснік кіраўніка Партыі камуністаў Беларускай Валеры Ухналёў былі арыштаваныя ўвечары 25 верасня на выхадзе з кафэ "Эль Памідора" на вуліцы Чырвонай у цэнтры Менска. Палітыкі святкавалі ў кампаніі сяброў дзень нараджэння Віктара Івашкевіча, якому споўнілася 48 гадоў. Калі лідэры партый выйшлі з кафэ, да іх пад'ехаў аўтобус з АМАПам. Амапаўцы заявілі, што вядомыя палітыкі парушаюць грамадскі парадак і заштурхнулі іх у аўтобус.

  • Новы дызайн сайта Хартыі
    19:20 Новы дызайн сайта Хартыі
    65

    Паважаныя наведвальнікі нашага сайта! Дарагія сябры! Сёння мы прадстаўляем новую версію charter97.org Ранейшая праіснавала амаль 6 гадоў і стала звыклай для ўсіх. Спадзяемся, што вы ў поўнай меры ацэніце перавагі новага дызайну і зручнасць карыстання сайтам. Будзем рады выслухаць ваші меркаванні з гэтай нагоды. За вашу і нашу свабоду! Калектыў charter97.org

  • Джордж Буш заклікаў ААН дапамагчы Беларусі
    19:18 Джордж Буш заклікаў ААН дапамагчы Беларусі

    Прэзідэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Арганізацыю аб'яднаных нацый выканаць яе асноўную функцыю – захаванне Дэкларацыі правоў чалавека. "Кожны сябар ААН павінен далучыцца да місіі вызвалення", – заявіў Буш, выступаючы з трыбуны ААН на агульнапалітычнай дыскусіі ў рамках 62-ой сесіі Генасамблеі ААН, якая адкрылася ў аўторак. Ён растлумачыў, што вызваляць свет трэба ад тыраніі, тэрарызму, экстрэмізму, голаду і галечы. У шэрагу такіх краін, дзе парушаная Дэкларацыя правоў чалавека і ўшчамляюцца асноўныя свабоды, ён назваў Беларусь, Паўночную Карэю, Сірыю і Іран.

  • Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі»
    19:17 Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі»

    20–21 верасня міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў па даручэнні аргкамітэта Еўрапейскага Марша знаходзіўся з візітам у Брусэлі. У сталіцы Бельгіі Андрэй Саннікаў сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі, у прыватнасці, з начальнікам аддзела Еўракамісіі па Украіне, Малдове і Беларусі Хільдай Хардэман, старэйшым дарадцам Вярхоўнага камісара па знешняй палітыцы Еўразвяза Пірккай Тапіолам, іншымі супрацоўнікамі Еўракамісіі, Рады Еўразвяза, а таксама з Генеральным сакратаром Еўрапейскага руху Хенрыкам Кронерам.

  • 18:52 Минск -- один из самых дорогих городов мира?

    Агентство «Прайм-ТАСС» предрекает, что Минск войдет в число двадцати самых дорогих городов мира. Вывод сделан на основании исследования покупательной способности доллара, реальных цен и уровня зарплаты. Поскольку большинство цен и уровень зарплат в Беларуси регулирует государство, существенной разницы между столицей и областными городами нет, т.е. все шесть крупнейших городов страны имеют шансы на попадание если не в «золотую двадцатку», то в «золотую сотню».

  • 18:35 На грани банкротства

    ОАО «Гомельский подшипниковый завод» направило в областной хозяйственный суд заявление для возбуждения в отношении своего предприятия процедуры банкротства. Об этом сообщили в руководстве предприятия.

  • Алесь Пашкевіч: «Без незалежнасці не бывае свабоды»
    18:15 Алесь Пашкевіч: «Без незалежнасці не бывае свабоды»

    Пра каштоўнасць незалежнасці і еўрапейскі выбар Беларусі размаўляе з прэс-цэнтрам Хартыі’97 старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў, аўтар дакумэнтальнага раману “Пляц Волі” і раману-біяграфіі “Круг” Алесь Пашкевіч.

  • 17:16 Замминистра экономики: «Основная угроза нашей энергетической безопасности исходит из Москвы»

    Москва и Минск до 1 октября должны согласовать специальную формулу, по которой будет определяться новая цена на российский газ для Белоруссии с 2008 года. Однако белорусская сторона вряд ли без боя примет ценовое предложение "Газпрома" - в Минске сразу же нашли в спецформуле "изъяны" и еще более усиленно заговорили о необходимости обеспечения энергетической безопасности страны.

  • 17:03 Рентабельность на нуле

    Белорусские нефтеперерабатывающие предприятия работают с минимальной рентабельностью, заявил БелаПАН 25 сентября заместитель начальника управления внешнеэкономических связей концерна "Белнефтехим" Иван Самаль. Представитель концерна принимает участие в рабочей встрече Белорусской конфедерации промышленников и предпринимателей и Союза промышленников и предпринимателей России, которая проходит 25 сентября в Минске.

  • Лукашэнка: «У эканоміцы не будзе ніякіх абвалаў»
    16:52 Лукашэнка: «У эканоміцы не будзе ніякіх абвалаў»

    У эканоміцы Беларусі не будзе дапушчанае ніякіх абвалаў. Пра гэта заявіў 25 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі Генадзем Селязнёвым.

  • 16:50 Інтэрнэт «адрэгулююць» да кастрычніка

    Міжведамасная рэспубліканская працоўная група па вывучэнні досведу краін СНД і Еўропы ў пытанні прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ прадставіць першыя матэрыялы да сярэдзіны кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Слабадчук.

  • Нищей Беларуси обещают мировые цены
    16:31 Нищей Беларуси обещают мировые цены

    Как известно, благодаря договоренностям с Россией, сегодня Беларусь экономит на каждой тонне закупаемой нефти минимум 100 долларов не в пример любой другой стране, которой сырье достается по мировой цене. Несмотря на преференции, рентабельность здешней нефтепереработки сегодня немыслимо низка, при этом цены на бензин с начала года были повышены уже на 15%.

  • Время твоего поступка
    16:10 Время твоего поступка

    Во всех странах молодёжь была в авангарде борьбы за свободу и лучшую жизнь. И в Беларуси большинство тех, кто выходит на акции оппозиции, - это молодые люди. Но сегодня хотелось бы обратиться к нашим ровесникам, которые наблюдают за этими самыми акциями через окно квартиры или экран телевизора.

  • 16:03 Мілінкевіч павіншаваў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

    Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды прызначэння яго Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

  • 16:03 ЗША думаюць над размяшчэннем элементаў сістэмы ПРА ў Грузіі

    Амерыканскія спецыялісты, якія вывучалі на мінулым тыдні ў Азербайджане магчымасць выкарыстання Габалінскай радыёлакацыйнай станцыі, ужо некалькі дзён знаходзяцца ў Грузіі. Па версіі грузінскіх СМІ, цяпер эксперты ЗША вывучаюць магчымасць будаўніцтва РЛС, такой як Габалінская, у Аджарыі. Гэтую версію ў аўторак не пацвердзіў, аднак і не аспрэчыў кіраўнік службы "Грузавианавигация" Гіоргій Карбелашвілі, паведамляе NEWSru.com.

  • Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня
    15:59 Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня

    Адвакат палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.

  • 15:45 З «будоўлі стагоддзя» зніклі 50 мільёнаў даляраў

    Праз 15 месяцаў пасля ўвядзення ў строй новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі ўрад зацвердзіў яго канчатковы каштарысны кошт. Згодна з падлічанымі выдаткамі будаўніцтва грандыёзнага аб'екта абышлося краіне ў 247,9 млн рублёў у цэнах 1991 года. Калі верыць гэтым лічбам, то невядома куды зніклі выдаткаваныя раней каля 50 млн даляраў.

  • 15:43 У певца Ярослава Евдокимова изъяли землю под Минском

    Певец Ярослав Евдокимов освободил землю в Минской области, сообщил журналистам председатель Комитета государственного контроля по Минской области Владислав Цыдик. "Певец Я.Евдокимов освободил 60 соток самовольно захваченной земли в Минской области", сказал В.Цыдик.

  • 15:39 Беларусы не даюць расейцам грошай

    "Калі механізм кампенсацыйных выплат уступіць у сілу, перапрацоўваць нафту на беларускіх НПЗ нам будзе выгодна", – заявіў БелаПАН віцэ-прэзідэнт ААТ "Лукойл" Вадзім Вараб`ёў. 25 верасня ў Менску ён удзельнічае ў працоўнай сустрэчы Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Расеі і Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі.

  • 15:38 Электрычнасць падаражэе на 100 %

    У Беларусі ў 2010 годзе кошт 1 квт/ч электраэнергіі будзе роўны прыкладна $0,1, паведаміў журналістам міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц пасля разгляду на Прэзідыуме Савета міністраў новай рэдакцыі Дзяржпраграмы мадэрнізацыі энергасістэмы, энергазахавання і падвышэння ролі мясцовых відаў паліва.

  • Еўрапарламент прызначыў спецдакладчыка па Беларусі
    15:36 Еўрапарламент прызначыў спецдакладчыка па Беларусі

    Ім стаў спадар Басціан Белдэр з Нідэрландаў, які прадстаўляе ў Еўрапарламенце фракцыю «Незалежнасць і дэмакратыя». Як паведамілі ў Еўрапарламенце, прызначэнне толькі што адбылося, і неўзабаве спадар Белдэр мусіць прыступіць да напісання свайго дакладу.

  • 15:35 Яраслаў Раманчук: «Пры пераглядзе дамовы «Газпром» можа падвысіць цану для Беларусі»

    Наколькі верагодная новая "газавая вайна" паміж Беларуссю і Расеяй? Аляксандр Лукашэнка гэтымі днямі ня выключыў, што кантракт на будучы год будзе падпісаць "няпроста". Паводле яго слоў, беларускі бок будзе ўвязваць пытанні цаны на расейскі газ з пытаннямі яго транзіту ў Еўропу. Заявы Лукашэнкі прэс-цэнтру Хартыі’97 пракаментаваў кіраўнік цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.

  • 15:33 Апазіцыя настойвае на перамовах з Наталляй Пяткевіч

    З просьбай аб аўдыенцыі да намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч 19 верасня звярнулася перамоўная група аргкамітэта Еўрапейскага Марша.

  • 15:31 Мінюст супраць «Супольнасьці»

    У Вярхоўным судзе сёньня разглядаецца пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Менскага гарадзкога грамадзкага аб`яднаньня «Цэнтр Супольнасьць», галоўнай правіной якога, на меркаваньне Мінюсту, з’яўляецца ўдзел у дзейнасьці незарэгістраваных грамадзкіх арганізацый, а менавіта Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый. У зыску таксама адзначаецца, што грамадзкае аб’яднаньне не адказвала на афіцыйныя лісты і папярэджаньні ды мела ў складзе Рады чальца, не прапісанага ў Менску.

  • 95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты
    15:10 95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты

    В Беларуси 95 процентов интернет-магазинов могут быть закрыты из-за противоречивых требований регулирующего их деятельность законодательства. Об этом сообщил журналистам генеральный директор ИООО «БелЕвросеть» Алесь Мухин. «В Беларуси как таковой интернет-торговли в ее классическом понимании не существует. На текущий момент практически ни один интернет-магазин не соответствует нормам законодательства Беларуси в полном объеме. Таким образом, при наличии политической, экономической или какой-нибудь другой воли, 95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты», - сказал А.Мухин.

  • 15:01 Сустрэча прэзыдэнтаў Вышаградзкай групы: ці будуць бясплатныя візы для беларусаў?

    На мінулым тыдні адбылася сустрэча кіраўнікоў краінаў «Вышаградзкай групы», у якую ўваходзяць Польшча, Чэхія, Славаччына й Вугоршчына. Адно з пытаньняў, якое абмяркоўвалася, датычыла візаў для грамадзянаў краін, якія не зьяўляюцца сябрамі ЭЗ. Прэзыдэнты вышаградзкіх краінаў выступілі за тое, каб візы для беларусаў, украінцаў й расейцаў былі бясплатныя.

  • 14:57 Партыі пад пагрозай ліквідацыі

    Месяц таму Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні шасьці партыям – Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадзе, а таксама Беларускай сацыяльна-спартовай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды і Рэспубліканскай партыі. Чыноўнікі выклалі свае прэтэнзіі да іх і прыгразілі прыпыніць дзейнасьць альбо зьліквідаваць у судовым парадку, калі даведзеныя патрабаваньні ня будуць выкананыя. Што ж зроблена?

  • Супрацоўніцтва з Эўразьвязам – першыя крокі павінна зрабіць Беларусь
    14:54 Супрацоўніцтва з Эўразьвязам – першыя крокі павінна зрабіць Беларусь

    Беларускі ўрад пасылае Эўропе сыгналы, што ён зацікаўлены супрацоўніцтвам. Эўрапейскія чыноўнікі адказваюць, што Беларусь важная для Эўропы краіна, але падставай супрацоўніцтва зьяўляецца дэмакратызацыя. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікаюць урад прыняць прапановы Эўразьвязу, дзеля незалежнасьці й разьвіцьця Беларусі.

  • 14:46 Инициатива «Мы помним» приглашена на сессию Совета по правам человека ООН

    До 28 сентября в Женеве, Швейцария, будет продолжаться Шестая сессия Совета ООН по правам человека. В рамках сессии пройдут мероприятия Международной коалиции против насильственных исчезновений, в которую входит белорусская инициатива «Мы помним». В Швейцарии «Мы помним» будет представлена супругой насильственного исчезнувшего белорусского предпринимателя Анатолия Красовского Ириной Красовской.

  • 14:33 У Беларусі спадзяюцца на бясплатныя візы ў Літву і Латвію

    У Беларусі разлічваюць, што паўночныя суседзі – Латвія і Літва – зробяць па прыкладу краін "Вышаградскай чацвёркі" і ўвядуць для беларускіх грамадзян бясплатнае афармленне ўязных віз. Такую пазіцыю выказаў учора дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка.

  • 14:26 Минск не дотянет до «боя курантов»

    Подсчитав цену энергетической независимости, Александр Лукашенко решил не вносить напряженность в отношения с Москвой. Отвечая журналистам, он заявил, что позицию страны в отношениях с «Газпромом» определяют национальные интересы.

  • 14:25 Из правительства России ушли три министра - Греф, Зурабов, Яковлев

    Президент России Владимир Путин произвел назначения в новое правительство РФ. На заседании правительства в понедельник вечером президент сообщил, что заместителем председателя правительства и министром финансов стал Алексей Кудрин. "Претерпел изменения персональный состав кабинета министров. В частности, повышается статус министра финансов. Он одновременно будет исполнять функции заместителя председателя правительства", - сказал В.Путин.

  • Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў»
    14:22 Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў»

    Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў, што Еўропа гатовая «зноў пачаць дыялог з беларускімі ўладамі». «Але працэс не можа пачацца без пэўных пазітыўных крокаў з беларускага боку, асабліва без вызвалення тых, хто лічыцца палітычнымі зняволенымі», – падкрэсліў кіраўнік ПАРЕ.

  • 14:07 Старшыня ПАРЕ: «60 еўра за візу – вельмі дорага для беларусаў»

    Пра гэта старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Сейме Літвы. “Паездка ў Літву і іншыя краіны Еўропы не можа каштаваць для іх (жыхароў Беларусі, Украіны і Расіі) 60 еўра. Гэта вельмі дорага”, - сказаў Рэнэ ван дэр Ліндэн.

  • 14:06 Ханс-Георг Вик: «Европейский марш показывает, что белорусы хотят идти по европейскому пути»

    Бывший глава миссии ОБСЕ в Минске рассказал в интервью «Немецкой волне» о том, насколько Европа стремится к кооперации и интеграции с Беларусью, и что она может сделать, чтобы стать ближе и понятнее Беларуси.

  • 13:39 Віктар Івашкевіч: «Расейская агентура хоча сарваць дыялог»

    Напярэдадні “Эўрапейскага маршу” апазыцыя прапанавала ўладам дыялёг. На што спадзяюцца апазыцыйныя лідэры? Паводле якіх крытэраў можна будзе вызначыць, што ўлады пайшлі насустрач? Якая роля расейскага чыньніка ў гэтым працэсе? Аб гэтым новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды” на “Радыё Свабода”. Удзельнікі: намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і журналіст Вадзім Казначэеў.

  • Перамовы аб бясплатных візах для беларусаў толькі вядуцца
    13:24 Перамовы аб бясплатных візах для беларусаў толькі вядуцца

    Прэзідэнты Вышаградскай чацвёркі на саміце ў Венгрыі зрабілі заяву аб тым, што зараз вядуцца перамовы аб магчымасцях бясплатнага падарожжа грамадзянаў суседніх краін звязу да шэнгенскай прасторы.

  • Алесь Бяляцкі: «Справа Андрэя Клімава заказная»
    12:48 Алесь Бяляцкі: «Справа Андрэя Клімава заказная»

    Праваабаронца Алесь Бяляцкі, віце-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH, рэзка асуджае ганебны прысуд і зьняволеньне вядомага беларускага палітыка і публіцыста Андрэя Клімава.

  • 12:38 Леанід Заіка: «Газпром» сапраўды «нажываецца» на Беларусі

    Аляксандр Лукашэнка ў Рэчыцы падчас свята ўраджаю «Дажынкі» заявіў, што расейскі «Газпром» «нажываецца на Беларусі». Беларускі кіраўнік не выключае, што на будучы год кантракт з Расеяй падпісаць будзе няпроста і можа паўтарыцца леташняя сітуацыя. Паводле яго слоў, беларускі бок будзе ўвязваць пытанні цаны на расейскі газ з пытаннямі яго транзіту ў Еўропу. Заяву Лукашэнкі пагадзіўся пракаментаваць прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

  • 12:11 Барысаўскія ўлады пайшлі насустрач прадпрымальнікам

    Спрэчныя пытаньні на прыватным рынку ААТ “Геракамбел” будуць вырашацца ў сераду ў Барысаўскім райвыканкаме. Такое абяцаньне даў сёньня ўдзельнікам стыхійнага мітынгу старшыня Барысаўскага райвыканкаму Васіль Дэлюк.

  • 12:07 У Барысаве страйкуюць прадпрымальнікі

    Сёння на цэнтральную плошчу горада Барысава выйшлі прадпрымальнікі, якія працуюць на Нова-Барысаўскім рынку. Яны абвясцілі пра пачатак папераджальнага страйку і вылучылі ініцыятыўную групу для перамоваў з старшынёй гарвыканкама горада Васілём Дзелюком.

  • Страчаныя скарбы
    11:44 Страчаныя скарбы

    На пачатку дзевяностых кінарэжысёр Рышард Ясінскі здымаў дакументальны фільм пра славутага беларускага спевака Міхася Забэйду-Суміцкага. Сродкі тады на вытворчасць выдзялялі настолькі мізэрныя, што нават выезд у суседні горад быў вялікай праблемай. Але здолеў неяк Ясінскі здымкі правесці нават у Варшаве і Празе.

  • 11:11 Панаехалі?

    Аляксандр Лукашэнка ўказам № 439 удакладніў шэраг пытанняў пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падаванні жылля. Пра гэта паведаміла ў пятніцу прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Дакументам вызначаецца, што грамадзяне, якія прыбылі ў Менск з іншых населеных пунктаў, не прымаюцца на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў цягам пяці гадоў з дня іх рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Менску.

  • 11:09 Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна

    Академик, доктор сельскохозяйственных наук Иван Никитченко прокомментировал известие о рекордном урожае зерна в Беларуси в 7,5 млн. тонн зерна. По мнению ученого, руководство Беларуси получило неверные сведения об урожае из-за распространенной практики приписок, на которые вынуждены идти местные власти из-за требования наращивать урожайность.

  • 11:06 Міліцыянт не зьявіўся ў суд

    21 верасьня ў Цэнтральным судзе Менску працягваўся працэс над моладзевай актывісткай Тацянай Цішкевіч, якую абвінавацілі нібыта ў непадпарадкаваньні міліцыі.

  • 10:55 Першая імша арцыбіскупа Кандрусевіча

    У сераду новапрызначаны кіраўнік беларускіх каталікоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе служыць сваю першую iмшу ў новай якасці.

  • 10:55 ЗША абвінавацілі Іран у пастаўках зброі іракскім баявікам

    Іран пастаўляе іракскім баявікам сучасную зброю, уключна пераносныя зенітна-ракетныя комплексы (ПЗРК) і ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты. Пра гэта ў нядзелю заявіў афіцыйны прадстаўнік амерыканскага камандавання ў Багдадзе контр-адмірал Марк Фокс.

  • 10:45 «Для сохранения власти Лукашенко может пойти на сотрудничество с проевропейской оппозицией...»

    Бывший директор информационно-аналитического центра НИИ теории и практики государственного управления Академии управления при президенте Юрий Баранчик считает, что некоторых высокопоставленных чиновников стоит уволить — они не соответствуют занимаемым должностям.

  • 10:33 Судамі за Еўрапейскі Марш улада закрывае сабе дарогу ў Еўропу

    Дэмакратычнага актывіста Леаніда Навіцкага прывезлі сёння ў суд Партызанскага раёна Менска. Разам з ім у суд дастаўленыя яшчэ два актывісты – Аліна Гладкая і Віталь Ціхановіч. Яны былі затрыманыя ў ноч з 21 на 22 верасня. Пры асабістым даглядзе міліцыя знайшла ў іх заплечніках інфармацыйныя матэрыялы кампаніі Еўрапейскі Марш.

  • 10:22 Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Я еду дамоў»

    Святы Пасад вырашыў зрабіць перастаноўкі ў кіраўніцтве Каталіцкай Царквы. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначальваў Рыма-каталіцкую дыяцэзію ў Маскве цягам 16 гадоў, накіраваны ў Беларусь на Менска-Магілёўскую кафедру, якая стала вакантнай пасля таго, як пайшоў на спачынак 93-гадовы кардынал Казімір Свёнтэк.

  • 10:03 Менская міліцыя падтрымала Еўрапейскі Марш фота

    Незвычайная акцыя была заўважаная 23 верасня ўвечары ў цэнтры Менска. Прыкладна ў 20.00 людзі, якія гулялі па Кастрычніцкай плошчы, убачылі на адным з будынкаў шасцімятровы плакат сіняга колеру, на якім быў намаляваны сцяг Еўразвяза і напісаныя дата і месца пачатку Еўрапейскага Марша. Але самае цікавае было ў тым, што па страсе бегаў працаўнік міліцыі.

  • 9:47 Лукашенко хочет поторговаться

    Александр Лукашенко начал пропагандистскую кампанию в преддверии очередного этапа газовых переговоров с Россией. Пообещав в субботу стараться не затягивать подписание контракта до новогоднего боя кремлевских курантов, как это случилось в прошлом году, г-н Лукашенко не преминул обвинить «Газпром» в беспрестанной жажде наживы. В Москве уже привыкли к выпадам белорусского правителя, но не забывают наказывать его за невыполнение коммерческих договоренностей рублем и ограничениями поставок нефти и газа, отмечает российская газета «Время новостей».

  • 9:43 Фэст «Права быць свабодным» фота

    Тысячы людзей сабраліся 22 верасня на фэст «Права быць свабодным», арганізаваны беларусамі ва ўкраінскім горадзе Луцку. На фэсце выступілі забароненыя ў Беларусі рок-гурты Krama, ULIS, Neuro Dubel, Indiga, У:N:, Tav. Mauzer, "Сьцяна", Znich. Беларускія ўлады спрабавалі перашкодзіць правядзенню фэсту: некаторыя так і не здолелі дабрацца да Украіны, аўтобусы з гасцямі затрымлівалі супрацоўнікі ДПС і вярталі ў Менск у суправаджэнні АМАПа, аднак фэст адбыўся.

  • 9:33 Расейскі «Вымпелком» зацікавіўся Velcom

    Кампанія "Вымпелком" (гандлёвая марка "Білайн") зацікавілася набыццём беларускай сотавай кампаніі “Мобильная цифровая связь” (МЦС). Аператар з вясны 2007 года вядзе перамовы аб набыцці 49 працэнтаў акцый МЦС у кіпрскай SB-Telecom, піша газета "Коммерсант".

  • У Беларусі забароненая інфармацыя пра Еўразвяз?
    6:53 У Беларусі забароненая інфармацыя пра Еўразвяз?

    Моладзевыя актывісты Віталь Ціхановіч і Аліна Гладкая прысуджаныя судом Партызанскага раёна Менска да 15 і 7 сутак арышту адпаведна. Актывісты былі затрыманыя ў ноч на 22 жніўня. Пры надглядзе супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў іх заплечніках інфармацыйныя матэрыялы пра Еўрапейскі Звяз.

  • Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша
    6:41 Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша

    Дэмакратычны актывіст, бацька дваіх дзяцей Леанід Навіцкі арыштаваны сёння судом Партызанскага раёна Менска на 10 сутак. Актывіста затрымалі 21 верасня па абвінавачванні ў арганізацыі Еўрапейскага Марша. Падчас затрымання ў яго канфіскавалі 100 сцягоў Еўразвяза і інфармацыйныя матэрыялы з еўрапейскай сімволікай.