banner1 banner1 banner1

Навіны за 26.09.2007

26.09.2007

Палітвязняў павінны вызваліць па амністыі 2

21:45, — Палітыка

Прэзідыум палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) заклікае ўлады выкарыстаць амністыю для вызвалення палітычных зняволеных. Ліст з гэтай ініцыятывай, як паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, прэзідыум палітрады АДС на сваім паседжанні 26 верасня вырашыў накіраваць на імя намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч.

Transparency International: «Расейскі ўплыў вядзе да карупцыі»

21:25, — Эканоміка

Transparency International: «Расейскі ўплыў вядзе да карупцыі»

150-е месца са 180. Так ацэньвае ступень успрыняцьця карумпаванасьці ў Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі сьвету міжнародная арганізацыя Transparency International у сваёй штогадовай справаздачы. Паказчыкі ўспрыняцьця карумпаванасьці Беларусі з канца мінулага стагодзьдзя істотна пагоршыліся.

Яндэкс можа стаць беларускім

21:16, — Hi-tech

Кіраўніца службы Яндэкс Навіны (news.yandex.ru) Тацяна Платонава расказала, што трэба для таго, каб зьявілася беларуская вэрсія гэтага найпапулярнейшага рэсурсу.

Актывіст руху «За Свабоду» арыштаваны на 15 сутак

20:56, — Палітыка

Суд Маскоўскага раёна Брэста пакараў актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязня Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Суддзя Вольга Смірнова кваліфікавала дзеянні Андрэя Шарэнды, як удзел у несанкцыянаваным сходзе.

Эўразьвяз расцэньвае затрыманьне Івашкевіча як нэгатыўны сыгнал

19:13, — Палітыка

“Затрыманьне сябра аргкамітэта “Эўрапейскага маршу” – цалкам нэгатыўны сыгнал беларускаму грамадзтву і міжнароднай супольнасьці,” – так пракамэнтавала затрыманьне Віктара Івашкевіча прэсавы прадстаўнік кіраўніка замежнай палітыкі Эўразьвязу Хаўера Саляны Крысьціна Галяк.

Посол ФРГ: Нормальное проведение Европейского Марша в интересах белорусских властей

18:27, — Палітыка

Посол ФРГ: Нормальное проведение Европейского Марша в интересах белорусских властей

"Нормальное проведение в Минске Европейского Марша 14 октября — в интересах белорусских властей", — заявил в интервью БелаПАН посол ФРГ в Беларуси Гебхардт Вайс. По мнению Г.Вайса, успешное проведение такого марша — проявление сдержанности как со стороны демонстрантов, так и тех, кто будет охранять правопорядок, — "однозначно свидетельствовало бы о том, как важно для сторон соблюдение Конституции Республики Беларусь". Он отметил, что "право на выражение своего мнения — обычная европейская норма, закрепленная конституционно".

Литва ужесточает контроль на границе с Беларусью

17:52, — Грамадства

Литовские пограничники установили на железнодорожном КПП Кена на границе с Беларусью оборудование, позволяющее "просвечивать" грузовые железнодорожные составы.

Ярослав Романчук пригласит эстонцев на Европейский марш

17:52, — Палітыка

Заместитель председателя Объединенной гражданской партии Ярослав Романчук представит в Эстонии стратегию и план действий объединенных демократических сил Беларуси. Сегодня и завтра у белорусского политика пройдут встречи в эстонском парламенте и МИДе, состоится пресс-конференция, а также выступление с лекцией в Таллиннском университете.

Віктар Івашкевіч: «Гэтай сітуацыі радуюцца толькі ворагі Беларусі» важная навіна

17:48, — Палітыка

Віктар Івашкевіч: «Гэтай сітуацыі радуюцца толькі ворагі Беларусі»

Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў прыняла сёння тры важныя дакументы. Заяву ў сувязі з затрыманнем старшыні аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктара Івашкевіча, заклік да ўлад скарыстацца будучай амністыяй, каб вызваліць палітвязняў, а таксама заклік да Еўразвяза не адступацца ад ідэалаў дэмакратыі ў стасунках з беларускім урадам. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч, які сёння быў вызвалены пасля пазапраўнага затрымання ўчора ўвечары супрацоўнікамі АМАПа. Палітык назваў свой арышт «правакацыйным» і заявіў, што ва ўладзе працягваецца барацьба праеўрапейскіх і прарасейскіх сілаў.

Власти Мьянмы испугались протеста монахов

17:30, — У свеце

В Мьянме после недавних демонстраций протеста буддийских монахов военная хунта запретила гражданам страны собираться в группы более пяти человек. Также там арестованы ряд общественных и культурных деятелей, которые поддержали выступления монахов.

Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб лібералізаваць эканоміку

17:14, — Палітыка

Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб лібералізаваць эканоміку

Эканаміст Аляксандр Чубрык на міжнароднай канферэнцыі “Беларусь: да новага бачання”, якую ладзіў у Кіеве Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) аналізіруе тры сцэнары наступстваў эканамічнага шоку, які адчула на сабе Беларусь у звязку з падвышэннем коштаў на газ, пераходам на новую сістэму гандлю нафтай і нафтапрадуктамі і пагаршэннем адносінаў з Расіяй. Эксперт лічыць, што ўлады з пункту гледжання “здаровага сэнсу” зацікаўлены ў развіцці станоўчага сцэнару, які прадугледжвае лібералізацыю эканомікі.

Апазыцыйную журналістку хочуць пазбавіць дзіцяці

17:08, — Палітыка

Беларуская журналістка Вольга Класкоўская, якая працуе ў Польшчы на “Эўрапейскім радыё для Беларусі”, зьвярнулася да польскіх уладаў і міжнароднай грамадзкасьці з заклікам абараніць яе ад беларускіх праваахоўных органаў, які патрабуюць ад Польшчы выдачы ў Беларусь шасьцігадовай дачкі Вольгі – Міраславы.

Зрабіць правільны выбар важная навіна фатаздымкі

16:48, — Палітыка

Зрабіць правільны выбар

Сябры аргкамітэта Еўрапейскага Марша правялі сёння экстраную прэс-канферэнцыю ў сувязі з арыштам старшыні аргкамітэта, намесніка Партыі БНФ Віктара Івашкевіча. Праз дваццаць хвілін пасля пачатку прэс-канферэнцыі Віктар Івашкевіч быў вызвалены з залы суду. "Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша вызвалены, дзякуючы энергічнай рэакцыі журналістаў, праваабаронцаў лідэраў апазіцыі і дыпламатаў", – заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, удзельнік перамоўнай групы аргкамітэта Еўрапейскага Марша Андрэй Саннікаў.

Парламент Грузіі зацвердзіў амбасадара ў Беларусь

15:35, — Палітыка

Парламент Грузіі зацвердзіў амбасадара ў Беларусь

Парламент Грузіі на паседжанні ў сераду зацвердзіў кандыдатуры амбасадараў у Беларусь і Японію. Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Грузіі ў Беларусі прызначаны Давыд Залканіані, у Японіі – Іване Мачаварыані.

У Менску з'явіцца вуліца Льва Сапегі

15:34, — Грамадства

У Менску з'явіцца вуліца Льва Сапегі

Дэпутаты Менскага гарадскога савета дэпутатаў прынялі рашэнне аб прысваенні назваў шэрагу вуліц сталіцы, якія будуюцца ў мікрараёне Міхалава. Дадзенае рашэнне большасцю галасоў (37 дэпутатаў з 44 прагаласавалі «за») прынятае на 5-ай сесіі Менгарсавета 26 верасня ў Менску.

Беларусы не вераць міліцыі

15:32, — Грамадства

Каля паловы беларусаў не разьлічвае на дапамогу міліцыі, а кожны пяты не атрымаў падтрымкі пры звароце ў праваахоўныя органы. Пра гэта сьведчыць чарговае апытаньне на сайце МУС Беларусі.

Беларусь заняла первое место в мире по количеству налогов

14:36, — Эканоміка

Беларусь заняла 1-ое место в мире (из 178 стран) по количеству уплачиваемых налогов и сборов - 124 различных налоговых платежа. Такие данные приводятся в опубликованном сегодня отчете Всемирного банка и Международной финансовой корпорации «Doing Business 2008».

Улады могуць дазволіць Еўрапейскі Марш важная навіна 9

14:28, — Палітыка

Улады могуць дазволіць Еўрапейскі Марш

Верагодна, не пазбаўленая сэнсу тэорыя затрыманага напярэдадні Віктара Івашкевіча, які казаў пра групоўкі ў сістэме ўлады – «прарасейскую» і «празаходнюю», якія супрацьстаяць адна адной. Прыкладаў, якія пацвярджаюць гэтую тэорыю, ужо набралася дастаткова і ўсе яны ідэнтычныя: як толькі афіцыйны Менск спрабуе падаць сігнал Еўропе, яго тут жа нівелююць чарговай партыяй затрыманняў дэмакратычных актывістаў. Правая рука ва ўладзе не ведае, што робіць левая.

Судзяць службоўцу Адміністрацыі прэзідэнта

14:15, — Палітыка

Судзяць службоўцу Адміністрацыі прэзідэнта

Галоўнае ўпраўленне папярэдняга расследавання Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні былога першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта – начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы Уладзіміра Холада.

У рэгіёнах працягваюцца арышты за Еўрапейскі Марш

13:55, — Палітыка

Кастрычніцкі раённы суд Гародні сёньня асудзіў моладзевага актывіста, студэнта праграмы Каліноўскага Яўгена Скрабутана на 5 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за “нецэнзурную лаянку”. Такі прысуд быў вынесены, негледзячы на тое, што ў актывіста сканфіскавалі заплечнік з налепкамі да Эўрапейскага Маршу.

Віктар Івашкевіч: «Левая рука не ведае, што робіць…, а галава не працуе» 1

13:23, — Палітыка

Віктар Івашкевіч: «Левая рука не ведае, што робіць…, а галава не працуе»

Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч вызвалены сёння з залы суду Першамайскага раёна Менска. Суддзя адправіла пратакол па справе Віктара Івашкевіча «на дапрацоўку». «Левая рука не ведае, што робіць правая, а галава ўвогуле не працуе», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 свой арышт і вызваленне намеснік старшыні Партыі БНФ.

Беларусам распавядаюць аб прапановах Еўразвяза

12:10, — Палітыка

Беларусам распавядаюць аб прапановах Еўразвяза

Актывісты Руху “За Свабоду” ў Гомелі раздалі за апошнія дні звыш 500 брашураў “Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі”. Брашуры былі распаўсюджаны сярод жыхароў горада і студэнтаў Гомельскага універсітэта ім. Ф.Скарыны.

Затрыманы адзін з лідэраў руху «За Свабоду»

12:07, — Палітыка

Затрыманы адзін з лідэраў руху «За Свабоду»

Сёння зранку ў Брэсце каля пад’езду свайго дома быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Зараз міліцыянеры вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Брэста для складання пратакола.

Цэны на нафту рэзка ўпалі

12:06, — Эканоміка

Цэны на нафту рэзка ўпалі

Цэны сусветнага рынку на нафту па выніках гандлю 25 верасня 2007 г. на вядучых нафтавых біржах панізіліся.

«Крама» падарыла вечар Свабоды важная навіна фатаздымкі

12:03, — Культура

«Крама» падарыла вечар Свабоды

Учора ў Менску адбыўся доўгачаканы канцэрт легендарнага рок-гурта «Крама». У адным з менскіх клубаў людзі розных узростаў тры гадзіны атрымлівалі асалоду ад музыкі любімай групы. Тым больш, што сёння пачуць «Краму» можна не часта – ужо некалькі гадоў група ўваходзіць у спіс забароненых.

У Італіі прайшла акцыя за свабодную Беларусь фатаздымкі

11:33, — Палітыка

З нагоды адкрыцця ганаровага консульства Беларусі на італьянскай выспе Сардзінія, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых улад, мясцовая асацыяцыя Радыкальнай партыі правяла дэманстрацыю ў падтрымку барацьбы беларускіх дэмакратаў за свабоду.

Мытня пачала размаўляць на беларускай мове

11:20, — Грамадства

Ці паступалі дэклярацыі на беларускай мове на мытню гарадзенскага чыгуначнага вакзалу? Гэта вырашылі высьветліць журналісты “Радыё Свабода”.

Упершыню грамадскаму аб'яднанню ўдалося дамовіцца з Мінюстам

11:13, — Палітыка

Цэнтр “Супольнасць”, адна з найстарэйшых беларускіх грамадскіх дэмакратычных арганізацыяў, не будзе ліквідаваны. Нагадаем, гэтага патрабавала Міністэрства юстыцыі.

Беларусь адлюстраваная на новых еўраманетах

10:51, — Еўропа

Беларусь адлюстраваная на новых еўраманетах

Турэччына знікла з карты Еўропы, адлюстраванай на новых манетах еўра, што выклікала пратэсты некаторых дэпутатаў Еўрапарламента. Еўрапейская камісія прапанавала адлюстроўваць на новых серыях еўрапейскіх манет не толькі сябраў ЕЗ, але і краіны-суседзі. У тым ліку, вядома, што на новых еўраманетах адлюстраваная Беларусь.

Российские СМИ: Беларусь включена в «ось зла» 5

10:44, — Палітыка

Общеполитическая дискуссия, открывшаяся на 62-й сессии Генеральной ассамблеи ООН, получилась чрезвычайно скандальной. Джордж Буш включил в «ось зла» Беларусь и пригрозил санкциями Мьянме. Кубинская делегация не выдержала и ушла. А иранский президент Махмуд Ахмадинеджад потребовал изменить статус СБ ООН, пишет российское интернет-издание «Газета.ру».

Лаўроў: Узаемаадносіны з Беларуссю патрабуюць «адмысловай увагі»

10:40, — Палітыка

Лаўроў: Узаемаадносіны з Беларуссю патрабуюць «адмысловай увагі»

Узаемаадносіны з Беларуссю патрабуюць адмысловай увагі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, каментуючы на просьбу карэспандэнта «Росбалта» сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, якая мае адбыцца.

«The New York Times»: Диктаторы слушали выступление Буша с каменными лицами

10:27, — Палітыка

«The New York Times»: Диктаторы слушали выступление Буша с каменными лицами

Президент США Джордж Буш, призвав страны мира воплотить в жизнь права и свободы, обещанные ООН при ее создании почти шестьдесят лет назад, объявил во вторник об ужесточении санкций в отношении Мьянмы и осудил власти Беларуси, Кубы, Ирана, Северной Кореи, Сирии и Зимбабве, назвав их "жестокими режимами", которые следует призвать к ответу за их злоупотребления, пишет сегодня американская «The New York Times».

Рашэнне гарвыканкама вышэй за статут ААН і Канстытуцыі?

10:11, — Палітыка

Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт лічыць немэтазгодным павелічэнне колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Такі адказ атрымалі кіраўнікі Берасцейскіх абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай і Партыі БНФ.

Вінцук Вячорка: «Івашкевіча затрымліваў цэлы аўтобус амапаўцаў»

10:01, — Палітыка

Вінцук Вячорка: «Івашкевіча затрымліваў цэлы аўтобус амапаўцаў»

Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць судзіць старшыню аргкамітэту Эўрапейскага Маршу, які заплянаваны на 14 кастрычніка, Віктара Івашкевіча. Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам з намеснікам старшыні Партыі камуністаў Беларускай Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі амапаўцаў.

Конгресс США запретил работать со странами, поставляющими в Иран оружие

9:50, — У свеце

Конгресс США запретил работать со странами, поставляющими в Иран оружие

Палата представителей Конгресса США одобрила 25 сентября законопроект предусматривающий введение дополнительных односторонних санкций в отношении Ирана. За документ под названием "Акт 2007 года о нераспространении в Иран" проголосовали 397 человек, 16 высказались против.

Законапраект аб амністыі разгледзяць увосень

9:34, — Палітыка

Законапраект аб амністыі разгледзяць увосень

Законапраект аб амністыі плануецца разгледзець на восеньскай сесіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі. Як паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы ніжняй палаты «парламента» Юры Андрэеў, рашэнне прапанаваць дадзены законапраект для ўключэння ў парадак дня сесіі, якая мае быць, было прынятае сёння на паседжанні камісіі.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11499)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6743)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5239)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4861)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4183)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4122)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4038)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3784)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3318)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: