Архіўныя матэрыялы
Навіны па даце
Навіны за 12.11.2007
-
18:09 Камісарка Еўразвяза: Нашы прапановы Беларусі застаюцца ў сіле
Еўракамісарка па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер выказала занепакоенасць інфармацыяй пра тое, што палітвязень Зміцер Дашкевіч быў аштрафаваны беларускім судом за адмову даваць сведчанні супраць актывістаў арганізацыі «Малады Фронт».
-
17:41 У Менск не ўпусцілі супрацоўніцу цэнтра Улафа Пальме
Учора ў менскім аэрапорце памежная служба не ўпусціла ў Беларусь супрацоўніцу Міжнароднага цэнтра Улафа Пальме ў Стакгольме Наташу Аляксееву без тлумачэння прычыны.
-
17:21 Антыфашысцкая акцыя ў Менску (Фота) фота 14
Моладзевыя актывісты правялі ў Менску антыфашысцкую акцыю ў сувязі з пачасціўшыміся правакацыйнымі дзеяннямі хуліганаў, якія называюць сябе сябрамі прафашысцкіх арганізацый «Белая воля» і «Белая Русь».
-
16:59 Грузінская апазіцыя вылучыла адзінага кандыдата
Грузінская апазіцыя назвала імя свайго адзінага кандыдата на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах. Ім стаў 43-гадовы вінароб і дэпутат парламента ад фракцыі «Дэмакратычны фронт» Леван Гачачыладзэ.
-
16:52 Славакія мае намер дапамагаць Беларусь на шляху да дэмакратыі
Адным з прыярытэтаў новага старшыні ў Радзе Еўропы – Славацкай Рэспублікі – стане падтрымка намаганняў, якія дапамогуць змяніць стаўленне Беларусі да крытэраў, неабходных для ўступлення ў Раду. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, размешчаным на афіцыйным сайце Рады Еўропы. З 12 лістапада Славакія ўзначальвае галоўны распарадчы орган гэтай арганізацыі – Кабінет міністраў.
-
16:34 Кредитный кризис затронет также Восточную Европу
Государствам Восточной Европы и Центральной Азии, которые осуществляют кардинальные экономические реформы, предстоят тяжелые времена. Если на текущий год Европейский банк реконструкции и развития (ЕБРР) еще предсказывает им рекордный рост экономики, то начиная с 2008 года этим странам следует готовить себя к спаду, вызванному кредитным кризисом, поразившим мировые рынки долгосрочных капиталов, пишет немецкое издание Handelsblatt.
-
16:23 Бегство от нищеты: все больше белорусов уезжают в Украину 30
Многие из наших соотечественников пробуют строить свою жизнь за границами Беларуси. Если раньше белорусы выезжали в страны Западной Европы и Москву, то сейчас все больше людей отправляется в Киев.
-
16:20
У кальян-барах будуць паліць бамбук?
Галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзімір Максімчук даў даручэнне санітарным службам праверыць менскія кальян-бары.
-
16:05 Суседзі Беларусі ўваходзяць у Шэнгенскую зону
У снежні ў Шэнгенскую зону ўвойдуць дзевяць дзяржаў, якія ўступілі ў ЕЗ у траўні 2004 года: Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Вугоршчына, Чэхія, Славакія, Славенія і Мальта. Уступленне ў Шэнгенскую зону пацягне за сабою адмену кантролю на ўнутраных наземных і марскіх межах краін-удзельніц. Адмену кантролю на паветраных межах плануецца ажыццявіць у сакавіку 2008 года.
-
15:16
Надзея памірае апошняй
Беларусь спадзяецца атрымаць расейскі крэдыт у памеры $1 млрд. сёлета. Пра гэта паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.
-
14:53 Валерия Новодворская: «Белорусы не считают историю СССР своей историей» 10
«Украина бывает западной и восточной (есть еще Крым), а Беларусь она вся западная, исключительно», - заявила в эксклюзивном интервью «Белорусскому партизану» лидер партии «Демократический Союз», политик и правозащитник Валерия Новодворская.
-
14:42 Зюганаўцы адмовіліся ад Лукашэнкі 1
“Мы не будзем больш выкарыстоўваць фатаграфіі Аляксандра Лукашэнкі ў партыйнай агітацыі да выбараў у Дзяржаўную думу Расіі”, - заявіў сакратар Цэнтральнага камітэту КПРФ Алег Кулікоў.
-
14:00
Нефть: кошмар сбывающихся пророчеств
Когда два года назад аналитики банка Goldman Sachs заявили, что в скором будущем нефть будет стоить 100 долларов за баррель, многие тут же подняли их на смех. И вот всего два года спустя мы в двух шагах от казавшегося немыслимым рубежа, сообщает Русская служба радиостанции Би-би-си.
-
13:34 Узгадайце беларускую Жанну д’Арк
Лістапад – месяц таямнічы. У ягоных туманах лёгка заблудзіцца. Што і зрабілі мы аднойчы. І блукаем па крузе, адзін аднаму распавядаючы байкі пра тое, што гісторыя чалавецтва рухаецца па спіралі. Можа яно і так. Але хто ж, калі не самі, пратапталі мы той незайздросны шлях, па якому ўпарта крочым сёння? З кожным днём нават апошняму тугадуму ўсё больш зразумела, што ахвочых ісці ў тым жа накірунку ў Еўропе чамусьці не відаць. Гэткім шляхам ніхто ў цвярозым розуме не пойдзе.
-
13:18 Улады утойваюць інфармацыю пра палітвязьня Андрэя Клімава
Апошні ліст Ала Клімава, маці палітвязьня Андрэя Клімава, атрымала ад сына два тыдні таму. Палітык пісаў, што ў яго адабралі ўсе харчы, безь якіх ён, як хворы на цукровы дыябэт, абысьціся ня можа. Паведамляў таксама, што яму баліць сэрца, але яго прымушаюць выходзіць на працу. Цяпер у сям’і палітвязьня непакояцца, не выключаюць, што зь ім можа здарыцца нават найгоршае.
-
13:17 Кампенсаванне па-лукашэнкаўску: за 10.000 савецкіх рублёў – менш за 10 даляраў 28
Яшчэ ў 1994 годзе адным з асноўных пунктаў перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі было «кампенсаванне згубленых грашовых укладанняў насельніцтва па курсе рубля-даляра за 1985 год» (то бок, за адзін савецкі рубель адзін даляр ЗША). Прычым Аляксандр Рыгоравіч абяцаў вярнуць частку гэтых укладанняў халадзільнікамі і тэлевізарамі.
-
12:49
Газета.Ru: Руководство Беларуси выторговывает газ путем шантажа
4
Беларусь решила воспользоваться политической ситуацией на Украине и выторговать преференции у России. Приход к власти Юлии Тимошенко может изменить российско-украинские отношения, и Беларусь хочет заявить о себе как о надежном партнере. Однако все опять началось с шантажа, пишет российская «Газета.Ru».
-
12:44 Абвал на азіяцкіх біржах: мінус 4%
Абвальнае падзенне катыровак ідзе сёння на асноўных фінансавых пляцоўках Усходняй Азіі, якую ліхаманіць з прычыны патаннення амерыканскага даляра і нарастальных праблем у эканоміцы ЗША – на асноўным экспартным рынку. За першую гадзіну вячэрняга гандлю на 3,75% упаў індэкс Nikkei, які фіксуе курсы акцый 225 вядучых кампаній Японіі. Ён страціў 584,91 пункты і скаціўся ніжэй за рысу ў 15 тысяч пунктаў. Апошнім разам Nikkei быў на гэтым узроўні ў ліпені мінулага года, нагадвае ІТАР-ТАСС.
-
12:13 Лукашэнка зноў адклаў нараду па льготах 3
Анансаваная яшчэ ў кастрычніку нарада ў Аляксандра Лукашэнкі па адмене льгот усё яшчэ не адбылася. Раней, па словах міністра фінансаў Мікалая Корбута, датай яе правядзення называлася 6 лістапада. Пазней казалі пра 12 лістапада.
-
11:57 Вскоре Россия потеряет статус мировой державы
Ввиду предстоящих в следующем году выборов наводненная нефтедолларами Россия под руководством президента Владимира Путина с каждым днем становится все более самоуверенной и агрессивной.
-
11:39 Расейскія спартоўцы бягуць з Беларусі
Расейская біятланістка Наталля Сакалова, якая з 2004 года выступала за зборную Беларусі, вярнулася ў нацыянальную каманду Расеі. У сезоне –2006/07 спартоўка заняла 18-е месца ў агульным заліку Кубка свету, і, па словах галоўнага трэнера расейскай зборнай Валерыя Пальхоўскага, мае ўсе шанцы прабіцца ў склад.
-
11:30 Працоўныя смяюцца з афіцыйнай статыстыкі
Імкненне дзяржавы сацыяльна абараніць пенсіянераў і бюджэтнікаў можна толькі вітаць. Але ўсё пытанне ў тым, наколькі гэтае падвышэнне пенсій і зарплат здольнае кампенсаваць тыя страты, якія насельніцтва нясе з прычыны росту спажывецкіх цэн? Бо тавары і паслугі першай неабходнасці прыкметна падаражэлі.
-
11:24 Берасцейскі гарвыканкам: «Мы будзем прыбіраць усе спадарожнікавыя антэны» 1
Законапаслухмяны берасцеец вырашыў узгадніць працэдуру ўсталявання спадарожнікавай антэны з службоўцамі. Адказ атрымаў пагрозлівы, але беспадстаўны.
-
10:38 33 краіны ўнеслі ў ААН рэзалюцыю па Беларусі
33 дзяржавы ўнеслі на Генеральнай асамблеі ААН праект рэзалюцыі, у якім асуджаецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Аўтары дакумента выказваюць "глыбокую занепакоенасць з нагоды выкарыстання сістэмы крымінальнага правасуддзя для таго, каб прымусіць замоўкнуць палітычную апазіцыю".
-
10:35 Аварыі на лініях электраперадач па ўсёй краіне
За нядзелю і ноч панядзелка ў Беларусі былі абясточаныя 1008 населеных пунктаў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
-
10:07
Улады бяссільныя перад ростам цэн
3
Дэфіцыт і рэзкае падаражанне алею, забарона на вываз свініны, перабоі ў рознічнай сетцы з некаторымі малочнымі прадуктамі, «яечны» крызіс у паўднёвых абласцях краіны – усё гэта павінна наводзіць на шэраговага беларускага спажыўца трывожныя сумненні з нагоды непахіснасці гарантаванай яму Аляксандрам Лукашэнкам «скваркі».
-
9:54 Сямашка прапаноўваў Мілеру нафтаперапрацоўчыя заводы? 7
Цалкам нечакана і неўзаметку для грамадскасці віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка правёў 8 лістапада працоўную сустрэчу з старшынёй праўлення Газпрома Аляксеем Мілерам. Пра тое, што вышэйшы службовец наведаў цэнтральны офіс расейскай манаполіі ў Маскве, стала вядомае толькі напрыканцы працоўнага дня.
-
9:46 Ахова Крамля прыняла актывістаў БРСМ за экстрэмістаў 4
Супрацоўнікі аховы Крамля прынялі групу з 30 актывістаў БРСМ за экстрэмістаў, калі тыя разгарнулі на Чырвонай плошчы афіцыйны сцяг Беларусі з надпісам БРСМ. Прадстаўнікі крамлёўскай аховы патрабавалі згарнуць "экстрэмісцкі плакат" і спыніць "несанкцыянаваны мітынг".
-
9:30 МУС Беларусі: «Вас спыняць на мяжы і скажуць, што вы ў базе дадзеных»
Міліцыя падрыхтавала ўказ прэзыдэнта аб адмене дазвольнага штампа на выезд у пашпарце, але пры гэтым прапануе прыняць Палажэньне аб банку дадзеных асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Мяркуецца, што новыя правілы набудуць сілу 1 студзеня 2008 году.
-
9:13
Судьи легкого поведения
5
Гомельские активисты оппозиции распространили среди местных судей и работников правоохранительных органов диск с фильмом «Женщина легкого поведения по имени Femida».
-
9:04 Архібіскупа Кандрусевіча віталі 4,5 тысячы беларусаў фота 1
Прыкладна 4,5 тысячы чалавек, у тым ліку каля 300 спецыяльна запрошаных госцяў, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўступлення на пасаду апостальскага адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча. Цырымонія адбылася 10 лістапада ў менскім Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
-
8:47 «Чорны спіс» невыязных з Беларусі 9
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі стварае банк дадзеных аб грамадзянах, якім часова забароненае пакідаць рэспубліку, паведамілі "Інтэрфаксу" ў дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.
-
8:39
Расейскія камуністы пазбавіліся агітулётак праз Лукашэнку
1
Выбаркам Томскай вобласці прыпыніў распаўсюджванне агітматэрыялаў рэгіянальнага абкама КПРФ, у якіх скарыстаны партрэт Аляксандра Лукашэнкі без яго пісьмовай згоды, паведаміў РІА “Новости” прадстаўнік абласной выбарчай камісіі.
-
8:34 Heineken выказвае інтарэс да «Рэчыцапіва»
Піваварная кампанія Heineken выказвае інтарэс да беларуска-літоўскага СП "Рэчыцапіва" ААТ. Пра гэта агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў.
-
8:27
Фашыстоўская правакацыя на прыёме амбасады Польшчы
6
У Менску польская амбасада наладзіла прыём ў рэстарацыі “Гасьціны двор” з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы, які адзначаецца 11 лістапада. На яго прыехалі актывісты Саюзу палякаў з розных мясьцін Беларусі. Нечакана перад уваходам у рэстарацыю зь дзясятак людзей у напаўвайсковай вопратцы пачалі выкрыкваць абразьлівыя словы на адрас тых, хто прыйшоў на прыём.
-
8:22 Прадстаўніца ААН пакінула Беларусь
11 лістапада прадстаўніца ААН у Беларусі Джыхан Султаноглу пакінула Беларусь у сувязі з завяршэннем сваёй місіі.